Людвік Бацянскі

Людвік Баця́нскі (польск.: Ludwik Bociański; 24 жніўня 1892, Плешаў — 7 лютага 1970, Лондан) — польскі афіцэр (палкоўнік) і палітык.

Людвік Бацянскі
польск.: Ludwik Bociański
Людвік Бацянскі
Людвік Бацянскі
Ваявода пазнаньскі
19 мая 1939 — de facto верасень 1939[1]
ПрэзідэнтІгнацы Масціцкі
Кіраўнік урадаФеліцыян Славой-Складкоўскі
ПапярэднікАртур Марушэўскі
ПераемнікМагчымае розныя інтэрпрэтацыі[1]
Ваявода віленскі
4 снежня 1935 — 19 мая 1939
ПрэзідэнтІгнацы Масціцкі
ПераемнікАртур Марушэўскі
Нараджэнне24 жніўня 1892(1892-08-24)
Смерць7 лютага 1970(1970-02-07) (77 гадоў)
Месца пахавання
Нацыянальнасцьпаляк
Прафесіяафіцэр дыпламаваны
Род войскаўпяхота Другой Польскай Рэспублікі[d]
Званнепалкоўнік
Бітвы
Узнагароды
Афіцэрскі крыж ордэна Белага арла камандор ордэна Кароны Румыніі кавалер ордэна Ганаровага Легіёна ордэн Трох зорак 3-й ступені Commander of the Order of the White Rose of Finland Крыж Храбрых залаты крыж Заслугі камандор ордэна Адраджэння Польшчы афіцэр ордэна Адраджэння Польшчы сярэбраны крыж ордэна Virtuti Militari крыж Незалежнасці з мячамі Жалезны крыж 2-га класа медаль «Удзельніку вайны 1918—1921»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

З сялянскай сям’і, брат Яна Бацянскага. Адукацыю атрымаў у школе ў Астрове Велікапольскім і Кэмпне. Служыў у нямецкай арміі. Удзельнічаў у Велікапольскім паўстанні 1918—1919. Змагаўся ў вайне з бальшавікамі 1919—1921 гадоў. У 19301934 гадах быў камендантам ваеннай школы пяхоты ў Камарове. З канца 1935 года да мая 1939 года віленскім ваяводам; быў руплівым выканаўцам палітыкі паланізацыі, за што крытыкаваўся нацыянальнымі меншасцямі і апазіцыяй[2]. У 1939 годзе прызначаны на пасаду пазнаньскага ваяводы.

У Вераснёўскай кампаніі — генеральны кватэрмайстар урада[3]. 17 верасня 1939 года на мосце на Чарамошы ў Кутах спрабаваў затрымаць галоўнакамандуючага Маршала Эдварда Рыдзь-Сміглага і не дапусціць, каб ён выехаў. Калі гэтая спроба не атрымалася, Бацянскі спрабаваў застрэліцца[4].

Сканаў у эміграцыі ў Лондане, дзе і быў пахаваны[5].

Узнагароды

Зноскі