Львоўскі пагром (1941)
Інструменты
Агульныя
Друк/экспарт
У іншых праектах
Львоўскі пагром — яўрэйскі пагром, які адбыўся ў Львове 30 чэрвеня — 2 ліпеня і 25-27 ліпеня 1941 года. Пагром быў арганізаваны нямецкай акупацыйнай адміністрацыяй, у ім узялі ўдзел жыхары Львова, у т.л. некаторыя члены АУН[1].
Неўзабаве пасля пачатку Вялікай Айчыннай вайны, 30 чэрвеня 1941 года ў Львоў уступілі нямецкія войскі. 1 ліпеня ў горадзе пачаўся маштабны пагром. Яўрэяў лавілі і арыштоўвалі, збівалі і прыніжалі. У прыватнасці, іх прымушалі чысціць вуліцы, так, аднаго яўрэя прымусілі прыбіраць конскі гной з вуліц сваім капелюшам. Жанчын білі палкамі і рознымі прадметамі, распраналі дагала і гналі па вуліцах, некаторых гвалтавалі. Білі таксама і цяжарных. У нападах на яўрэяў бралі ўдзел мясцовыя падлеткі і дзеці. Львоўскі яўрэй Маурыцый Алерханд запісаў у сваім дзённіку з дзень пагрому, што бачыў каля 20 украінцаў, якія білі яўрэяў палкамі і бізунамі, ён апазнаў іх па блакітна-жоўтых павязках і праклёнах на ўкраінскай мове[2]. Адзін з выжылых львоўскіх яўрэяў, асабліва запомніў чалавека, апранутага ў прыгожую вышыванку, які ў турме «Брыгідкі» біў яўрэяў кіем з жалезнай булавешкай — вочы, кавалкі скуры і мазгі ляцелі ва ўсе бакі, — калі кій зламаўся, ён узяў абпаленае палена, а немцы ўсё гэта фатаграфавалі[3].
Другі пагром ў Львове 25—27 ліпеня 1941 года быў спланаванай акцыяй нямецкіх акупацыйных уладаў. На думку Г. Матыкі, вялікую ролю ў ім адыгрывала прапаганда АУН-Б, якая падсілкоўвалася антысеміцкімі настроямі[4]. Арганізаваная акцыя нямецкіх акупацыйных уладаў, пазней называная некаторымі «львоўскімі днямі Пятлюры»[5] — адбыліся збіццё, рабаванні і забойствы яўрэяў падрыхтаванай для гэтай мэты групай украінцаў[6]. Агулам падчас другога пагрому была забіта ад 1500 да 2000 чалавек[7].
Ахвярамі Львоўскага пагрому сталі, па самых сціплых ацэнках, 4000 чалавек[8]. З 135—150 тысяч яўрэяў, якія пражывалі ў Львове да моманту акупацыі горада гітлераўцамі, да вызвалення яго Чырвонай Арміяй дажылі толькі 823 чалавекі[9].
Захавалася частка фатаграфій і кінахронікі, зробленых немцамі падчас пагромаў у Львове ў 1941 годзе.