Лышчанскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Лышча́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пінскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Лышча (да 5 сакавіка 1981 года — Лышчэ).

Лышчанскі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць уПінскі раён
Уключае5 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтрЛышча
Дата ўтварэння16 ліпеня 1954
Насельніцтва (2019)849
Код аўтам. нумароў1

Утвораны 16 ліпеня 1954 года як Лышчаўскі сельсавет у складзе Лагішынскага раёна Пінскай вобласці БССР шляхам аб’яднання Забаравецкага і Дабраслаўскага сельсаветаў[1]. 20 мая 1957 года ў склад Бабрыкоўскага сельсавета перададзена вёска Дабраслаўка[2]. 8 сакавіка 1960 года ў склад Навадворскага сельсавета перададзена вёска Сташаны[3]. Пасля скасавання Лагішынскага раёна 25 снежня 1962 года ўвайшоў у склад Пінскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 8 населеных пунктаў[4]. 5 сакавіка 1981 года перайменаваны ў Лышчанскі, а цэнтр — у вёску Лышча.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1197 чалавек[5], з іх 96,5 % — беларусы, 1,6 % — рускія, 1,2 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года — 849 чалавек[7].

Крыніцы

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.