Лынтупскі біялагічны заказнік
Лынтупскі біялагічны заказнік — заказнік мясцовага значэння ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Утвораны паводле рашэння Пастаўскага райвыканкама 14 верасня 1994 года. Плошча 1122 га.
Лынтупскі біялагічны заказнік | |
---|---|
Размяшчэнне | Беларусь |
Плошча | 1122 га |
Дата заснавання | 1994 |
Апісанне
Заказнік размешчаны на ўсход ад вёсак Рынкяны і Янанішкі і на захад ад в. Вейсішкі. На поўначы мяжа праходзіць па дзяржаўнай граніцы з Літвой.
Лясны масіў прадстаўлены шыракаліста-хваёвымі лясамі з лесаўтвараючым пародным складам сасны, яліны, дуба, ясеня, вяза, клёна, бярозы, асіны, алешыны. Асноўныя насаджэнні вяза гладкага і шурпатага размешчаны ў пойме ракі. Глебавае покрыва прадстаўлена сніткай, кісліцай, чарніцамі, папараццю, імхамі, крапівай[1].
Зноскі
Літаратура
- Ахова лясоў // Фізічная геаграфія Пастаўскага раёна : геаграфічнае даследаванне / І. Пракаповіч. — Мінск : Кнігазбор, 2007. — С. 110—112.
- Заказнікі // Памяць: Пастаўскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. К. Кісялёў [і інш.]; уклад.: К. І. Козак, А. І. Кузняцоў; рэд.-склад. Г. К. Кісялёў; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : Белта, 2001. — С. 27-28.
- Магільніцкі, У. Заказнікі Пастаўшчыны / У. Магільніцкі // Пастаўскі край. — 1997. — 24 мая. — С. 2 ; 7 чэрв. — С. 2 ; 18 чэрв. — С. 2.
- Поставский район // Особо охраняемые природные территории Витебской области = Асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі Віцебскай вобласці = Specially protected natural territories of the Vitebsk region : [информационный сборник] / [сост. Г. Горланов]. — [Б. м.] : [Б. и.], [Б. г.]. — С. 22.
🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонВасіль БыкаўКупаллеВалерый Станіслававіч МянжынскіФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіУННВУдзельнік:ZlyiLev/Парламенцкія выбары ў Італіі (2022)o67n9Марат Сяргеевіч МаркаўДругая сусветная вайнаБеларусьВікіпедыя:ФорумПравы чалавека ў БеларусіSpecial:SearchСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020—2021 гадахУладзімір КараткевічВікіпедыяВікіпедыя:СупольнасцьМайк ПампеаСпіс беларускіх імёнРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)Шаблон:РэвалюцыяЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаШаблон:Выбраны зместНародная дэмакратыяБеларуская моваЯкуб КоласМікалай Багданавіч ЭнгельгартМодуль:NavboxФранцыск СкарынаВялікае Княства ЛітоўскаеІван НавуменкаВікіпедыя:ДаведкаМАЗ-5335 (сямейства)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасці