Летнія Алімпійскія гульні 2012

Летнія Алімпійскія гульні 2012 (афіцыйна — Гульні XXX Алімпіяды) адбыліся ў горадзе Лондане з 27 ліпеня па 12 жніўня 2012 года.

XXX летнія Алімпійскія Гульні
Эмблема
Эмблема летніх Алімпійскіх гульняў 2012
Горад-арганізатарЛондан
Краіны-ўдзельніцы204
Колькасць атлетаў12 500 (ацэнкава)
Разыгрываецца медалёў302 камплекты ў 26 відах спорту
Цырымонія адкрыцця27 ліпеня 2012
АдкрываўЕлізавета II
Цырымонія закрыцця12 жніўня 2012
Алімпійскі агоньCallum Airlie[d], Jordan Duckitt[d], Desirèe Henry[d], Katie Kirk[d], Cameron MacRitchie[d], Aidan Reynolds[d] і Adelle Tracey[d]
Алімпійская клятваMik Basi[d], Sarah Stevenson[d] і Eric Farrell[d]
СтадыёнАлімпійскі стадыён
Сайтolympics.com/en/o… (англ.)
← 2008
2016 →
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Выбар горада

Алімпійскія кольцы на Таўэрскім мосце

Прыём заявак гарадоў-кандыдатаў быў завершаны 15 ліпеня 2003. Да гэтага моманту жаданне прыняць у сябе Гульні выказалі 9 гарадоў: Гавана, Стамбул, Лейпцыг, Лондан, Мадрыд, Масква, Нью-Ёрк, Парыж і Рыа-дэ-Жанэйра. 18 мая 2004 Міжнародны алімпійскі камітэт пасля ацэнкі ўсіх пададзеных заявак абраў 5 гарадоў: Мадрыд, Масква, Нью-Ёрк, Парыж і Лондан. Кандыдатура Лондана была абрана 6 ліпеня 2005.

Лондан стаў адзіным горадам у свеце, якому Міжнародны алімпійскі камітэт тройчы давяраў права стаць сталіцай сучасных Летніх Алімпійскіх гульняў: у 1908, 1948 і 2012 гадах.

Спартыўныя аб'екты

Алімпійскі стадыён

Алімпійскі парк, які ўключае ў сябе 80-тысячны Алімпійскі стадыён, цэнтр водных відаў спорту, баскетбольную арэну, велапарк і Алімпійскую вёску, вырас на месцы сметнікаў і пустыроў. Яго тэрыторыя складае 306 гектараў, а пабудова заняла шэсць год. Агульны памер капіталаўкладанняў – 7 млрд фунтаў.

У межах Вялікага Лондана размяшчаецца большасць спартыўных аб'ектаў, якія падзелены на тры зоны: алімпійскую — у Алімпійскім парку, рачную — уздоўж ракі Тэмзы на ўсходзе горада, і цэнтральную — у цэнтры і на захадзе рэгіёна.

Пасля завяршэння Гульняў Алімпійскі парк ператвораць у адзін з найбуйнейшых у Еўропе гарадскіх паркаў, адна з задач якога – аднаўленне мясцовай флоры і фаўны. Алімпійскую вёску на 17 тысяч чалавек мадыфікуюць у 3600 кватэр. Спартыўныя аб'екты стануць адкрытыя для мясцовых спартклубаў і таварыстваў. Высокатэхналагічная камунікацыйная інфраструктура пяройдзе ў спадчыну новаму ўніверсітэту, які будзе спецыялізавацца на спартыўнай навуцы, лічбавых медыях і “зялёных” тэхналогіях.

Сімвалы

Эмблема

Лагатып мерапрыемства аўтарства Вульфа Олінса. Эмблема гульняў — выява з чатырох частак у выглядзе няправільных многавугольнікаў, якія сімвалізуюць лічбы года Алімпіяды - "2", "0", "1", "2". У адну з частак уключана слова London, а ў другую — выява алімпійскіх кольцаў. Лагатып распрацоўваўся каля года і каштаваў 400 тыс. фунтаў стэрлінгаў.

Талісманы

Вэнлок і Мандэвіль

У Алімпійскіх гульняў-2012 у Лондане тры талісманы. Першымі ў 2010 годзе сталі вядомы два з іх — кроплі сталі па імені Вэнлок і Мандэвіль. Нараджэнне гэтых вобразаў звязана з двума мястэчкамі ў Англіі, якія ўвайшлі ў гісторыю Алімпійскіх гульняў. У вёсачцы Мач-Уэнлак барону П'еру дэ Кубертэну прыйшла ў галаву думка развіваць ідэі алімпізму. Таму адзін з талісманаў Алімпіяды назвалі Уэнлакам. Імя Мандэвіль паходзіць ад бальніцы Сток Мандэвіль, дзе ў 1948 годзе зарадзіліся Параалімпійскія гульні. Трэці афіцыйны талісман лонданскай алімпіяды — леў па мянушцы Прайд, з сіне-чырвонай, па колерах брытанскага сцяга, шавялюрай.

Медалі

Медалі для Алімпійскіх гульняў 2012 года маюць памеры: 85 мм у дыяметры і 7 мм у таўшчыню. Гэта адны з самых цяжкіх Алімпійскіх медалёў, якія калі-небудзь былі вырабленыя. Залаты медаль вагой каля 410 грам утрымлівае толькі 6 грам золата, астатняе — прымешкі серабра і медзь, паведамляюць англійскія СМІ. Медалі ў Пекіне важылі каля 200 грам.Дызайн медалёў распрацаваў брытанскі мастак Дэвід Уоткінс. На іх адлюстраваная грэчаская багіня перамогі Ніка. На адваротным баку - лагатып Алімпійскіх гульняў на фоне выпраменьваючых святло зорак, што адлюстроўвае дух і традыцыі Алімпіяд. Акрамя ўсяго гэтага, дызайнер змясціў на медалі выяву ракі Тэмзы.

Усяго вырабілі 4,7 тысячы алімпійскіх і паралімпійскіх медалёў. Яны атрымаліся дарагімі, бо з часу правядзення Алімпіяды ў Пекіне ў 2008 годзе цэны на золата і срэбра выраслі ў два разы.

Краіны-ўдзельніцы

Цырымонія адкрыцця

Цырымонія адкрыцця Гульняў, Алімпійскі стадыён, Лондан

Афіцыйная цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў адбылася ў Лондане 27 ліпеня 2012 года. За пастаноўку шоу ўзяўся кінарэжысёр і прадзюсар Дэні Бойл, які даў урачыстасці назву «Востраў цудаў» (Isles of Wonder).

У аснову ўрачытасці быў пакладзены аповед пра прамысловы пераварот XVIII ст., які радыкальна змяніў патрыярхальна-пастаральнае жыццё Англіі. На Алімпійскім стадыёне выраслі сапраўдныя трубы, якія пачалі дыміць. Потым было паказаныя падзеі ХІХ ст., эміграцыя, згадалі пра загінулых у Першай і Другой сусветных войнах. Гледачы пабачылі Джэймса Бонда і Каралеву Лізавету, Бонд (ці Тувія Бельскі — акцёр Дэніэл Крэйг) зайшоў у Букінгемскі палац, забраў Каралеву і правёў у верталёт. Каралеўскія сабачкі памахалі лапкамі. Потым і Крэйг (Бонд) і Каралева з скочылі з верталёта над стадыёнам на парашутах. Ролю каралевы ў гэты момант выканала каскадзёрка. Сама ж Елізавета II ўрачыста выйшла разам з мужам прынцам Філіпам, герцагам Эдынбургскім, з каралеўскай ложы.

Далей пачалася дзіцячая частка, у якой была прадстаўлена брытанская дзіцячая літаратура — з Гары Потэрам, Мэры Попінс і Пітэрам Пэнам, чытаннем ад Джаан Роўлінг, і перфомансам ад Роўэна Аткінсана, які выканаў партыю сінтэзатара ў алімпійскай мелодыі разам з Лонданскім сімфанічным аркестрам.

Потым арэна ператварылася ў вялікую дыскатэку, дзе прагучыла хіты брытанскай музыкі за апошнія 60 гадоў: The Beatles, Sex Pistols, The Prodigy, Эмі Уайнхаўс. Завяршыў гэты своеасаблівы музычны блок стваральнік Інтэрнэту Цім Бернерс-Лі. Гэтая частка ўрачыстасці паказвала, як Інтэрнэт можа дапамагчы шукаць людзей.

Затым распачаўся парад краін. У складзе зборных Брунея, Катара і Саудаўскай Аравіі ўпершыню паехалі спартоўкі-жанчыны, а ў каманд Бахрэйна і Катара жанчыны сталі сцяганосцамі. Парад распачала грэчаская, а завершыла брытанская зборная.

Пасля параду Каралева Елізавета II абвясціла Алімпійскія гульні 2012 года адкрытымі. Пасля прамовы Каралевы быў узняты алімпійскі сцяг, які вынеслі чэмпіёны мінулага, а таксама кіраўнік ААН Пан Гі Мун, баксёр Махамед Алі і інш.

Запальваннем алімпійскага агню заняўся былы капітан зборнай Англіі па футболу Дэвід Бекхэм, які даставіў яго на катары па Тэмзе. Па ўсім фарватары агонь сустракалі феерверкі. Паходню Дэвід Бэкхэм перадаў Стывену Рэдгрэйву, алімпійскаму чэмпіёну па акадэмічным веславанні. Алімпійскі агонь запалілі сем маладых алімпійцаў.

Пасля запальвання агню Лондан асвяціў феерверк. Далей канцэрт даў Пол Макартні, якому падпяваў стадыён.

Спаборніцтвы

 ● Цырымонія адкрыцця ● Кваліфікацыя спаборніцтваў ● Фіналы спаборніцтваў ● Цырымонія закрыцця
Ліпень / Жнівень25262728293031123456789101112Медалі
Цырымоніі
Акадэмічнае веславанне334414
Бадмінтон1225
Баскетбол112
Бокс35513
Барацьба2322223218
Веласпорт11222111321118
Воднае пола112
Валейбол11114
Веславанне на байдарках і каноэ11244416
Гандбол112
Дзюдо222222214
Конны спорт21126
Лёгкая атлетыка357544568147
Мастацкая гімнастыка112
Настольны тэніс11114
Парусны спорт222111110
Плаванне444444441134
Скачкі ў ваду111111118
Скачкі на батуце112
Сінхроннае плаванне112
Сучаснае пяцібор'е112
Спартыўная гімнастыка111133414
Стральба221111221215
Стральба з лука11114
Тэніс235
Трыятлон112
Тхэквандо22228
Фехтаванне11112111110
Футбол112
Хакей на траве112
Цяжкая атлетыка122222111115
Медалі12141215201822242418211722163215302
Ліпень / Жнівень25262728293031123456789101112

У параўнанні з мінулымі Гульнямі адбыліся некаторыя змены ў праграме. Выканаўчы камітэт МАК упершыню дазволіў жанчынам прыняць удзел у боксе: яны спаборнічаюць у трох вагавых катэгорыях (да 51, 60 і 75 кг) па 12 спартсменак, у той час як адна мужчынская вагавая катэгорыя выключана. Так жанчыны атрымалі магчымасць выступаць ва ўсіх летніх відах спорту.

У веславанні на байдарках і каноэ па гладкай вадзе спаборніцтвы каноэ-двоек на 500 метраў сярод мужчын замененыя жаночымі спаборніцтвамі байдарак-адзіночак на 200 метраў. Таксама ўсе астатнія мужчынскія спаборніцтвы на дыстанцыі 500 метраў (байдаркі-адзіночкі, байдаркі-двойкі, каноэ-адзіночкі) скарочаныя да 200 метраў. У тэнісе, упершыню з 1924 года, пройдуць спаборніцтвы сярод змешаных пар. У парусным спорце спаборніцтвы ў класе Тарнада выключаны, а клас Інглінг заменены на Эліат. У веласпорце ўпершыню ўведзены Омніум у мужчын і жанчын, камандная гонка праследавання, камандны спрынт і кейрын у жанчын, але адменены індывідуальная гонка пераследу, гонка па ачках і мэдысан.

Таксама невялікія змены адбыліся ў гандболе: адменены турнір за 5-8 месца сярод каманд, якія прайгралі ў чвэрцьфінале. У сучасным пяцібор'і змяніўся фармат спаборніцтваў: бег і стральба аб'яднаны ў адно спаборніцтва.

Першыя ўзнагароды разыгралі стралкі. У Лондане прайшлі спаборніцтвы ў стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі на 10 м. Перамагла кітаянка І Сылін — 502,9 (399 + 103,9) бала.

Амерыканскі плывец Майкл Фэлпс 31 ліпеня выйграў срэбра на дыстанцыі 200 м батэрфляем, а таксама золата ў эстафеце 4х200 м вольным стылем. Такім чынам, на рахунку Фэлпса стала 19 медалёў на Алімпійскіх гульнях (15 залатых, 2 сярэбраныя і 2 бронзавыя). Ён стаў абсалютным рэкардсменам па колькасці алімпійскіх медалёў. Па агульнай колькасці алімпійскіх узнагарод ён абышоў савецкую гімнастку Ларысу Латыніну (9-5-4). 2 жніўня Майкл Фэлпс заваяваў дваццаты ў кар'еры алімпійскі медаль, перамогшы на дыстанцыі 200 метраў комплексным плаваннем. Затым ён перамог на дыстанцыі 100 м батэрфляем і ў складзе зборнай ЗША ў камбінаванай эстафеце 4x100 м.

6 жніўня беларуска Надзея Астапчук першанствавала ў фінале спаборніцтваў па штурханні ядра. Свой лепшы вынік — 21 метр 36 сантыметраў — яна паказала ў трэцяй спробе. У выніковым пратаколе спартсменка на 66 сантыметраў апярэдзіла навазеландку Валеры Адамс. Аднак Надзея Астапчук была пазбаўленая залатога медаля Алімпіяды ў Лондане з-за станоўчай допінг-пробы.

Апошняе золата Летніх Алімпійскіх Гульняў заваявала літоўка Лаўра Асадаўскайце. Яна першынствала ў сучасным пяцібор'і.

Медальны залік

МесцаКраінаЗолатаСрэбраБронзаУсяго
1 ЗША462829103
2 Кітай38282288
3 Вялікабрытанія*29171965
4 Расія24253281
5 Рэспубліка Карэя138728
6 Германія11191444
7 Францыя11111234
8 Італія891128
9 Венгрыя84618
10 Аўстралія7161235
11 Японія7141738
12 Казахстан71513
13 Нідэрланды66820
14 Украіна65920
15 Новая Зеландыя62513
16 Куба53715
17 Іран45312
18 Ямайка44412
19 Чэхія43310
20 Паўночная Карэя4026
21 Іспанія310417
22 Бразілія35917
23 ПАР3216
24 Эфіопія3137
25 Харватыя3126
26 Беларусь25512
27 Румынія2529
28 Кенія24511
29 Данія2439
30 Азербайджан22610
 Польшча22610
32 Турцыя2215
33  Швейцарыя2204
34 Літва2125
35 Нарвегія2114
36 Канада151218
37 Швецыя1438
38 Калумбія1348
39 Грузія1337
Мексіка1337
41 Ірландыя1135
42 Аргенціна1124
Сербія1124
Славенія1124
45 Туніс1113
46 Дамініканская Рэспубліка1102
47 Трынідад і Табага1034
48 Узбекістан1023
49 Латвія1012
50 Алжыр1001
Багамы1001
Грэнада1001
Уганда1001
Венесуэла1001
55 Індыя0246
56 Манголія0235
57 Тайланд0213
58 Егіпет0202
59 Славакія0134
60 Арменія0123
Бельгія0123
Фінляндыя0123
63 Балгарыя0112
Эстонія0112
Інданезія0112
Малайзія0112
Пуэрта-Рыка0112
Тайвань0112
69 Батсвана0101
Кіпр0101
Габон0101
Гватэмала0101
Чарнагорыя0101
Партугалія0101
75 Грэцыя0022
Малдова0022
Катар0022
Сінгапур0022
79 Афганістан0011
Бруней0011
Ганконг0011
Саудаўская Аравія0011
Кувейт0011
Марока0011
Таджыкістан0011
Усяго302303356961

Зноскі

Спасылкі