Ленінградская ваенная акруга

Ленінградская ваенная акруга — аператыўна-стратэгічнае тэрытарыяльнае аб’яднанне Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі, дыслакаванае на тэрыторыі Ленінградскай і прылеглых да яе абласцей. Упраўленне акругі знаходзіцца ў Санкт-Пецярбургу.

Ордэна ЛенінаЛенінградская ваенная акруга
Эмблема Ленінградскай ваеннай акругі.
Гады існавання6 жніўня 1864 (1864-08-06) — 1 верасня 2010 (2010-09-01)
Краіна Расійская імперыя (да 1918 года — Пецярбургская ваенная акруга),
 СССР (да 1924 года — Петраградская ваенная акруга РСЧА),
 СССР (да 1991 года — Ленінградская ваенная акруга),
 Расія
ПадпарадкаваннеМіністэрства абароны Расійскай Федэрацыі
Уваходзіць уСухапутныя войскі
Тыпваенная акруга
Знакі адрозненняОрдэн Леніна
Ленінградская ваенная акруга

Акруга вядзе сваю гісторыю ад Петраградскай ваеннай акругі Чырвонай арміі, створанай 20 сакавіка 1918 і пераіменаванай 1 лютага 1924 у Ленінградскую ваенную акругу. Тэрыторыя акругі ўключала Ленінградскую, Пскоўскую, Наўгародскую, Аланецкую, Чарапавецкую губерні. Пазней тэрыторыя акругі змянялася.

24 чэрвеня 1941 на базе ўпраўлення і войскаў ЛВА быў створаны Паўночны фронт, падзелены ў жніўні 1941 на Ленінградскі і Карэльскі франты. 9 ліпеня 1945 ЛВА была адноўлена. Першапачаткова ўключала тэрыторыі Ленінградскай, Пскоўскай, Наўгародскай абласцей і Эстонскай ССР1956 перададзеная Прыбалтыйскай ВА). У цяперашні час ахоплівае тэрыторыі Ленінградскай, Мурманскай, Наўгародскай, Архангельскай, Валагодскай, Пскоўскай абласцей, Рэспублікі Карэлія і Рэспублікі Комі.

З’язляецца самай малалікай з усіх ваенных акруг Расіі. На яе тэрыторыі не дыслакуецца ніводная агульнавайскавая армія, няма ніводнай мотастралковай або танкавай дывізіі: сухапутныя войскі прадстаўленыя трыма асобнымі мотастралковымі брыгадамі (138-я ў Каменцы Ленінградскай вобласці, 200-я ў Печанзе Мурманскай вобласці і 25-я ў Пскоўскай вобласці), 9-й гвардзейскай артылерыйскай брыгадай (Луга Ленінградскай вобласці), асобнай ракетнай брыгадай, чатырма зенітнымі ракетнымі брыгадамі, 56-м акруговым навучальным цэнтрам, інжынерна-сапёрным палком і іншымі часцямі. Акрамя таго, на тэрыторыі акругі дыслакуецца 76-я гвардзейская дэсантна-штурмавая дывізія (Пскоў). Агульная колькасць асабістага складу акругі — каля 35 тысяч чалавек.

Дэмілітарызацыя акругі адбылася пасля падпісання СССР у лістападзе 1990 года Дагавора аб звычайных узброеных сілах у Еўропе (ДЗУСЕ), якім былі ўведзены абмежаванні на размяшчэнне воінскіх злучэнняў і часцей на паўночным захадзе СССР.

Спасылкі