Леанід Аркадзьевіч Кастандаў

Леанід Аркадзьевіч Кастандаў (14 (27) лістапада 1915, Керкі Туркменскай ССР — 5 верасня 1984, Лейпцыг, ГДР) — савецкі дзяржаўны дзеяч, лаурэат Ленінскай і Дзяржаўнай прэмій СССР.

Леанід Аркадзьевіч Кастандаў
дэпутат Вярхоўнага Савета СССР[d]
1966 — 1984
Нараджэнне27 лістапада 1915(1915-11-27)[1]
Смерць5 верасня 1984(1984-09-05) (68 гадоў)
Месца пахавання
Партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасцьхімічная прамысловасць[2]
Месца працы
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны» Ордэн «Знак Пашаны» медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Сталінская прэмія 2-й ступені Ленінская прэмія

Біяграфія

У 1940 годзе скончыў Маскоўскі інстытут хімічнага машынабудавання.

У 1940—1953 гадах працаваў на Чырчыкскім электрахімічным камбінаце. У 1953—1958 гадах — ва ўпраўленні Міністэрства хімічнай прамысловасці, упраўленні Дзяржкамітэта Савета Міністраў СССР па хіміі. У 1958—1961 гадах намеснік старшыні, а ў 1961—1963 гадах — першы намеснік старшыні Дзяржкамітэта па хіміі пры Дзяржплане СССР. З 1963 года па 1964 год — старшыня Дзяржкамітэта хімічнага і нафтавага машынабудавання пры Джяржплане СССР — міністр СССР, у 1964—1965 гадах — старшыня Дзяржкамітэта хімічнай прамысловасці пры Дзяржплане СССР — міністр СССР, з верасня 1965 года — міністр хімічнай прамысловасці СССР. З 1980 года — намеснік старшыні Савета Міністраў СССР.

Член ЦК КПСС, дэпутат Вярхоўнага Савета СССР з 1966 года.

Узнагароды

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі (1951), Ленінскай прэміі (1960). Узнагароджаны трыма ордэнамі Леніна, ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі «Знак Пашаны».

Звання «Ганаровы грамадзянін горада Магілёва» ўдастоены 29 лістапада 1978 года[3].

Зноскі

  • Кастандаў Леанід Аркадзьевіч
  • 🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонВасіль БыкаўКупаллеВалерый Станіслававіч МянжынскіФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіУННВУдзельнік:ZlyiLev/Парламенцкія выбары ў Італіі (2022)o67n9Марат Сяргеевіч МаркаўДругая сусветная вайнаБеларусьВікіпедыя:ФорумПравы чалавека ў БеларусіSpecial:SearchСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020—2021 гадахУладзімір КараткевічВікіпедыяВікіпедыя:СупольнасцьМайк ПампеаСпіс беларускіх імёнРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)Шаблон:РэвалюцыяЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаШаблон:Выбраны зместНародная дэмакратыяБеларуская моваЯкуб КоласМікалай Багданавіч ЭнгельгартМодуль:NavboxФранцыск СкарынаВялікае Княства ЛітоўскаеІван НавуменкаВікіпедыя:ДаведкаМАЗ-5335 (сямейства)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасці