Леандра Торэс

аргенцінскі футбаліст

Леандра Габрыэль Торэс (ісп.: Leandro Gabriel Torres; нар. 4 лістапада 1988, Лас-Эрас, правінцыя Мендоса, Аргенціна) — аргенцінскі футбаліст, паўабаронца мексіканскага клуба «Аахака».

Футбол
Леандра Торэс
Поўнае імяЛеандра Габрыэль Торэс
МянушкаКітаец
Нарадзіўся4 лістапада 1988(1988-11-04)[1][2][…] (35 гадоў)
Грамадзянства Аргенціна
Рост168 см
Вага69 кг
Пазіцыяпаўабаронца
Інфармацыя пра клуб
КлубМексіка Аахака
Нумар10
Клубная кар’ера[* 1]
2006—2012 Аргенціна Ньюэлс Олд Бойз55 (1)
2009—2010   Аргенціна Гадой-Крус20 (1)
2010—2011   Эквадор Эмелек23 (1)
2013 Чылі Сант’яга Уондэрэрс18 (2)
2014 Тайланд Бурырам Юнайтэд3 (0)
2014—2015 Чылі Какімба Уніда20 (3)
2016 Беларусь Белшына (Бабруйск)13 (0)
2016—2017 Беларусь Дынама (Брэст)42 (13)
2018—2019 Мексіка Атлетыка Сан-Луіс22 (1)
2019—2020 Мексіка Тампіка Мадэра18 (2)
2021— Мексіка Аахака3 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2006 Аргенціна Аргенціна (да 20)3 (0)

Клубная кар’ера

Выхаванец футбольнага клуба «Ньюэлс Олд Бойз» з Расарыа, у асноўнай камандзе якога дэбютаваў 5 лістапада 2006 года ў матчы супраць «Індэпенд’ентэ». Спачатку не меў стабільнага месца ў аснове, а ў сезоне 2008, пры трэнеры Фернанда Гамбаа, стаў трывала з’яўляцца ў стартавым складзе. На наступны год, пры трэнеры Раберта Сенсіні, стаў пераважна выхадзіць на замену, і ўлетку 2009 года на правах арэнды стаў іграком клуба «Гадой-Крус». Улетку 2010 перайшоў у арэнду ў эквадорскі «Эмелек», дзе трэнерам стаў Хорхэ Сампаолі. У складзе «Эмелека» выступаў у Кубку Лібертадорэс. Пасля зыходу з клуба Сампаолі застаўся ў складзе, але за паўгады правёў толькі 5 матчаў.

Пасля вяртання ў «Ньюэлс Олд Бойз» не меў месца ў аснове, таму планаваў вярнуцца ў Эквадор, у клуб «Дэпартыва» Куэнка, але пераход не адбыўся. У пачатку 2013 года канчаткова пакінуў клуб з Расарыа, каб стаць іграком чылійскага «Сант’яга Уондэрэрс», дзе трывала гуляў у аснове. 2014 год пачаў у тайландскім клубе «Бурырам Юнайтэд», але правёў толькі тры матчы, пасля чаго вярнуўся ў Чылі, выступаў у другім дывізіёне за «Какімба Уніда», які пакінуў улетку 2015 года.

У студзені 2016 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Белшына»[3] і неўзабаве падпісаў кантракт з бабруйчанамі[4]. Здолеў стаць асноўным іграком бабруйчан. У ліпені 2016 года перайшоў у іншы беларускі клуб — брэсцкае «Дынама»[5], дзе таксама замацаваўся ў якасці асноўнага атакуючага паўабаронцы. У сезоне 2017 з 10 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды ў чэмпіянаце Беларусі, быў прызнаны найлепшым іграком каманды ў сезоне.

У студзені 2018 года стаў іграком мексіканскага клуба «Атлетыка Сан-Луіс»[6]. У Апертуры 2018 разам з камандай атрымаў перамогу ў другім дывізіёне, у фінальным матчы 3 снежня забіўшы гол у браму «Дарадаса» (выніковы лік 4:2).

У ліпені 2019 года перабраўся ў іншы мексіканскі клуб — «Тампіка Мадэра». У ліпені 2021 года стаў іграком «Аахакі».

Міжнародная кар’ера

У 2006 годзе выступаў за моладзевую зборную Аргенціны.

Дасягненні

Зноскі

  • На просмотр в «Белшину» прибыли четыре аргентинца
  • Аргентинцы Торрес, Самарьян и Сарагоса стали игроками "Белшины
  • Торрес, Букаткин, Фамейе, Гаврилович и еще пять игроков подписали контракты с брестским "Динамо"
  • Леандро Торрес сменил брестское "Динамо" на мексиканский "Атлетико"
  • 🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонВасіль БыкаўКупаллеВалерый Станіслававіч МянжынскіФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіУННВУдзельнік:ZlyiLev/Парламенцкія выбары ў Італіі (2022)o67n9Марат Сяргеевіч МаркаўДругая сусветная вайнаБеларусьВікіпедыя:ФорумПравы чалавека ў БеларусіSpecial:SearchСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020—2021 гадахУладзімір КараткевічВікіпедыяВікіпедыя:СупольнасцьМайк ПампеаСпіс беларускіх імёнРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)Шаблон:РэвалюцыяЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаШаблон:Выбраны зместНародная дэмакратыяБеларуская моваЯкуб КоласМікалай Багданавіч ЭнгельгартМодуль:NavboxФранцыск СкарынаВялікае Княства ЛітоўскаеІван НавуменкаВікіпедыя:ДаведкаМАЗ-5335 (сямейства)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасці