Лаўрын Война

(пам. 1580) падскарбі вялікі літоўскі

Лаўрын (Ваўжынец) Войнавіч Грычынавіч (? — 23 кастрычніка 1580) — дваранін каралеўскі, земскі пісар гарадзенскі (1565—1566), пісар вялікі літоўскі (з 1566), падскарбі дворны літоўскі (1569—1576), падскарбі земскі літоўскі (з 1576); староста пінскі (з 1574), староста гарадзенскі, староста кобрынскі, дзяржаўца квасоўскі, красніцкі, хвяйданскі, індурскі.

Лаўрын Война
падскарбі надворны літоўскі
19 студзеня 1569 — 30 ліпеня 1576
ПапярэднікСтаніслаў Улошак[d]
ПераемнікФёдар Тышкевіч
падскарбі вялікі літоўскі
30 ліпеня 1576 — 23 кастрычніка 1580
ПапярэднікМікалай Ян Нарушэвіч
ПераемнікЯн Янавіч Глябовіч
пісар вялікі літоўскі
23 снежня 1566 — 30 ліпеня 1576
ПераемнікВацлаў Агрыпа
пісар земскі гарадзенскі[d]
1565 — 23 снежня 1566
ПераемнікФёдар Іванавіч Кунцэвіч[d]
НараджэннеXVI стагоддзе
Смерць23 кастрычніка 1580(1580-10-23)[1]
РодВойны-Грычынавічы
БацькаВойна Мацвеевіч Грычына
ДзеціАндрэй Война

З пінскага баярскага роду Войнаў-Грычынавічаў, сын кашталяна мсціслаўскага Войны Мацвеевіча. У літаратуры даецца і іншае паходжанне, так энцыклапедыя «Вялікае княства Літоўскае» дае бацькам Мацея з падляшскага роду Войнаў[2]. Крыніцы, аднак, у 1573 годзе называюць Бенедыкта братам Лаўрына[3], у 1599 годзе братамі Бенедыкта і Габрыэля называе Сямён Война[4], у 1631 годзе Лаўрын, Бенедыкт, Габрыэль і Сямён названы братамі, а Абрам «братанцам» (пляменнікам) Дароты Вайнянкі[5]. Такім чынам, паходжанне з пінскага роду выглядае пэўным.

У маладосці служыў каралеве Боне, у тым ліку і ў Італіі[6]. Браў удзел у Валочнай памеры, у 1558—1560 гадах мераў Гарадзенскае староства (у т.л. уласна Гродна ў 1560 годзе), у 1561—1566 гадах — паўторна Пінскае староства. Неўзабаве па Люблінскай уніі (1569) ажыццяўляў у Вялікім Княстве Літоўскім вылучэнне ўласных маёнткаў вялікага князя Жыгімонта Аўгуста з ліку сталовых добраў і агулам дзяржаўных земляў, упарадкаванне іх фінансавых спраў[7]. Пасол на соймы 1569, 1578, 1580 гадоў.

Валодаў маёнткамі Боршчава ў Берасцейскім, Ласосна і Путрышкі ў Гарадзенскім, Свіслаччу ў Ваўкавыскім, Мярацічамі ў Новагародскім паветах. Да 1571 года купіў Высокае і Расну ў Станіслава Хлявіцкага, у 1571 — Азяраны і возера Свіцязь у князя Канстаціна Канстанцінавіча Астрожскага.

На Попіс 1567 года з маёнткаў і дзяржаў Квасоўскай, Красніцкай і Індурскай ставіў 35 «коней» і 24 драбы.

Сям’я

Жанаты быў, напэўна, з невядомай імем і галіной княжной Друцкай.

Меў, прынамсі, сына Андрэя і дачку Кацярыну.

У літаратуры даюцца і іншыя, але ўяўныя дзеці — сыны Мацей, Вінцэнт і Андрэй (на праўдзе пляменнікі, сыны Сямёна Войны), дочкі — Дарота і Раіна Вайнянкі (на праўдзе сёстры, дочкі Войны Мацвеевіча).

Зноскі

Літаратура

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонВасіль БыкаўКупаллеВалерый Станіслававіч МянжынскіФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіУННВУдзельнік:ZlyiLev/Парламенцкія выбары ў Італіі (2022)o67n9Марат Сяргеевіч МаркаўДругая сусветная вайнаБеларусьВікіпедыя:ФорумПравы чалавека ў БеларусіSpecial:SearchСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020—2021 гадахУладзімір КараткевічВікіпедыяВікіпедыя:СупольнасцьМайк ПампеаСпіс беларускіх імёнРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)Шаблон:РэвалюцыяЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаШаблон:Выбраны зместНародная дэмакратыяБеларуская моваЯкуб КоласМікалай Багданавіч ЭнгельгартМодуль:NavboxФранцыск СкарынаВялікае Княства ЛітоўскаеІван НавуменкаВікіпедыя:ДаведкаМАЗ-5335 (сямейства)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасці