Латвійская праваслаўная царква

Латвійская праваслаўная царква (лат.: Latvijas Pareizticīgā Baznīca) — самакіраваная частка Рускай праваслаўнай царквы. Ахоплівае тэрыторыю Латвіі.

Латвійская праваслаўная царква
Latvijas Pareizticīgā Baznīca
Асноўная інфармацыя
ЦэнтрРыга, Латвія
Рэзідэнцыя ПрадстаяцеляРыга
Юрысдыкцыя (тэрыторыя) Латвія
Царква-маціРуская праваслаўная царква
Мова набажэнстваўлатышская, царкоўнаславянская
Каляндарюліянскі
Колькасць
Епіскапаў3
Епархій2
Навучальных устаноў1

Гісторыя

У 1836 годзе было заснавана Рыжскае вікарыяцтва Пскоўскай епархіі. 1 сакавіка 1850 года было вылучана ў самастойную Рыжскую епархію.

У 1936 годзе кіраўніцтва Латвійскай Царквы заявіла аб пераходзе ў юрысдыкцыю Канстанцінопальскага патрыярхату.

У 1940 годзе, пасля далучэння Латвіі да СССР, Латвійская царква ўвайшла ў склад Рускай праваслаўнай царквы на правах епархіі. Латвійская праваслаўная царква Канстанцінопальскага патрыярхату з 1947 года перайшла на эмігранцкі рэжым.

У 1990 годзе сінодам РПЦ Латвійскай праваслаўнай царкве было нададзена самакіраванне.

Епархіі

Епіскапы

Навучальныя ўстановы

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі