Лапацінскі сельсавет (Пінскі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Лапа́цінскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пінскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Лапаціна (да 19 сакавіка 2004 года — Лапацін).

Лапацінскі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць уПінскі раён
Уключае14 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтрЛапаціна
Дата ўтварэння12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019)994
Код аўтам. нумароў1

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Пінскага раёна Пінскай вобласці БССР, з 8 студзеня 1954 года — Брэсцкай вобласці. 20 мая 1957 года ў склад сельсавета з Вяляціцкага сельсавета перададзена вёска Лосічы[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 8 населеных пунктаў[2]. 15 красавіка 1985 года ў склад Плешчыцкага сельсавета перададзены вёскі Лосічы і Крывое Сяло[3]. 17 верасня 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Лемяшэвіцкага сельсавета з вёскамі Балгары, Курадава, Лемяшэвічы, Тупчыцы, Хрысцібалавічы, Церабень, Чорнава 1, Чорнава 2[4].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 697 чалавек[5], з іх 88,2 % — беларусы, 7,6 % — украінцы, 3,3 % — рускія[6]; паводле перапісу 2019 года — 994 чалавекі[7].

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.