Лагішынскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Лагі́шынскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — гарадскі пасёлак Лагішын.

Лагішынскі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць уПінскі раён
Уключае6 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтрЛагішын
Дата ўтварэння12 кастрычніка 1940,
25 лістапада 2014
Дата скасавання22 снежня 1959
Насельніцтва (2019)2 675
Код аўтам. нумароў1

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Лагішынскага раёна Пінскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Лагішын. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Дуброўскага сельсавета, вёска Іванісаўка пералічана ў склад Ставоцкага сельсавета Пінскага раёна[1]. 31 сакавіка 1959 года далучана тэрыторыя скасаванага Хвароснаўскага сельсавета[2]. 22 снежня 1959 года вёска Лагішын набыла статус гарадскога пасёлка, Лагішынскі сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя перададзена ў падпарадкаванне Лагішынскаму гарадскому пасялковаму Савету. Пасля скасавання Лагішынскага раёна 25 снежня 1962 года Лагішынскі пассавет увайшоў у склад Пінскага раёна. У 1976 годзе скасаваны хутары Казлоўка і Расоха[3]. У 1980 годзе ў склад пассавета вернута вёска Іванісаўка[4]. 25 лістапада 2014 года пассавет рэарганізаваны ў Лагішынскі сельсавет[5].

Насельніцтва паводле перапісу 2009 года (5 населеных пунктаў, без Лагішына) — 959 чалавек[6], з іх 94,1 % — беларусы, 2,1 % — палякі, 1,8 % — рускія, 1,8 % — украінцы[7]; паводле перапісу 2019 года (6 населеных пунктаў) — 2675 чалавек[8].

Крыніцы

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.