Кітайска-в’етнамская вайна

Кітайска-в’етнамская вайна — ваенны канфлікт паміж Сацыялілістычнай Рэспублікай В’етнам (СРВ) і Кітайскай Народнай Рэспублікай (КНР) у 1979 годзе.

Кітайска-в’етнамская вайна
Асноўны канфлікт: Халодная вайна
Наступальныя ўдары НВАК.
Наступальныя ўдары НВАК.
Дата17 лютага16 сакавіка 1979
МесцаПаўночны В’етнам
Вынікперамога В’етнама
Праціўнікі
 Кітай
пры падтрымцы:
 ЗША[1]
 В’етнам
пры падтрымцы:
 СССР
Камандуючыя
Дэн СяапінЛе Зуан
Сілы бакоў
250 000 байцоў100 000 байцоў
Страты
ацэнкі вагаюцца ад 6 000[2] да 28 000[3] загінулыхдакладныя звесткі адсутнічаюць
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Перадгісторыя[4]

У перыяд В’етнамскай вайны афіцыйны Пекін падтрымліваў камуністычныя сілы. Пры ўсім тым у пасляваенны гады ў кітайска-в’етнамскіх адносінах узніклі супярэчнасці. Канфлікт быў выкліканы сутыкненнем партыйна-дзяржаўных інтарэсаў дзвюх краін у Кампучыі і барацьбой за ўсталяванне кантролю над двума найбуйнейшымі архіпелагамі ў Паўднёва-Кітайскім моры — Параселамі і Спратлі.

У гэты час у Кампучыі прыйшоў да ўлады рэжым Пол Пота. Знешняя палітыка новых уладаў адрознівалася ашалелым нацыяналізмам і ксенафобіяй. Галоўным ворагам быў абвешчаны суседні В’етнам. Нягледзячы на шматлікія спробы Ханоя ўрэгуляваць шляхам перамоваў спрэчныя праблемы, варожасць з боку суседа працягвала нарастаць. У рэшце рэшт В’етнам уварваўся ў краіну.

Праз ваенныя дзеянні рэзка пагоршыліся адносіны СРВ з КНР, якая аказвала Пол Поту шырокую ваенна-палітычную падтрымку. Адначасна ў пачатку 1978 года паўстала яшчэ адна канфліктная сітуацыя, звязаная з в’етнамскімі кітайцамі, якія ва ўмовах нарастання напружанасці сталі ў масавым парадку з’язджаць у Кітай.

Дадатковым фактарам пагаршэнне адносін было ўмацаванне в’етнамцамі кантактаў з Масквой на фоне савецка-кітайскага расколу.

Ход баявых дзеянняў[5]

14 лютага 1979 года ЦК КПК прымае рашэнне аб пачатку ўварвання. На наступны дзень кітайскае кіраўніцтва заяўляе пра намер «падаць В’етнаму ўрок».

17 лютага Народна-вызваленчая армія Кітая займае в’етнамскія апорныя пункты першай лініі абароны. 19-га кітайцамі захоплены правінцыйны цэнтр г. Лаакай, да пачатку сакавіка пасля ўводу другіх эшалонаў і рэзерваў НВАК авалодвае гарадамі Каабанг і Лангшон. На дапаможных кірунках в’етнамцы адбілі наступленне. Пры гэтым вайна ішла толькі на сушы. Авіяцыя КНР ажыццяўляла выключна разведку, і то на невялікай глыбіні, у сувязі з высокай шчыльнасцю і эфектыўнасцю варожай СПА. На моры баявыя дзеянні наогул не вяліся. У раёнах Усходне-Кітайскага і Паўднёва-Кітайскага мораў у гэты перыяд знаходзіліся караблі Савецкага Ціхаакіянскага флоту, якія блакавалі ўваход у Танкінскі заліў.

Дзеянні кітайцаў зводзіліся да ўцягвання ў баявыя дзеянні асноўных сіл ВНА і нанясення ім цяжкіх страт, у тым ліку да таго, каб прымусіць праціўніка вывесці часці з Кампучыі. Аднак гэтыя мэты дасягнуты не былі. В’етнам разгадаў манеўр кітайскага кіраўніцтва і абышоўся атрадамі народнай міліцыі, практычна без прыцягнення асноўных сіл (каля 100 000 чалавек супраць 250 000 кітайцаў). Пры гэтым абраная тактыка адыходу з гарадоў у гарыстую і лясістую мясцовасць і нанясення адтуль кропкавых удараў апраўдала сябе. Нягледзячы на тое, што фармальна Кітай узяў некалькі правінцыйных цэнтраў, ён панёс цяжкія страты ў асабістым складзе і тэхніцы, захаваў нізкі тэмп наступлення, не змог уцягнуць у бой асноўныя в’етнамскія часці.

Пасля разлютаваных баёў за Лангшон, узяцця кітайцамі гэтага горада і аб’яўлення 5 сакавіка Ханоем усеагульнай мабілізацыі Пекін у аднабаковым парадку абвясціў аб спыненні наступлення і пачатку вываду войск. Канчаткова войскі былі выведзеныя і баявыя дзеянні спыненыя 16 сакавіка.

Пасляваенныя сутыкненні

Пасля заканчэння вайны адносіны паміж Кітаем і В’етнамам яшчэ каля дзесяцігоддзя заставаліся напружанымі. На мяжы пастаянна адбываліся ўзброеныя сутыкненні (чэрвень 1980, май 1981, красавік 1983, красавік 1984, чэрвень 1985 і снежань 1986 — студзень 1987). Апошняе ўзброенае сутыкненне паміж краінамі адбылося ў сакавіку 1988 года.

Гл. таксама

Крыніцы