Кірыл Цімафеевіч Анікіевіч

Кірыл Цімафеевіч Анікіе́віч — краязнавец, археолаг і этнограф 2-й пал. XIX — пач. XX стст.

Кірыл Цімафеевіч Анікіевіч
Род дзейнасцікраязнавец, этнограф, археолаг
Навуковая сфераэтнаграфія, краязнаўства, археалогія
Альма-матар

Скончыў Полацкую настаўніцкую семінарыю. Працаваў настаўнікам у народных вучылішчах Магілёўскай і Віцебскай губерняў[1].

Вывучаў побыт беларускіх сялян, збіраў фальклорны матэрыял, вёў археалагічныя раскопкі, быў сталым карэспандэнтам Е. Р. Раманава падчас працы таго над «Беларускім зборнікам»[1]. Вёў археалагічныя раскопкі на Віцебшчыне і Магілёўшчыне. Асноўная праца — «Сенненскі павет Магілёўскай губерні» (Магілёў, 1907)[1].

Зноскі

Спасылкі