Кіраўск

горад у Беларусі

Кі́раўск[2] (трансліт.: Kiraŭsk) — горад раённага падпарадкавання ў Магілёўскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Кіраўскага раёна, на р. Ала. За 87 км ад Магілёва, за 25 км ад чыгуначнай станцыі Бярэзіна на лініі АсіповічыЖлобін, на аўтадарозе Бабруйск—Магілёў. Насельніцтва 8 767 чал. (2017)[3].

Горад
Кіраўск
ГербСцяг
ГербСцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першая згадка
Горад з
Вышыня цэнтра
162 м
Насельніцтва
  • 7 911 чал. (1 студзеня 2024)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2237
Паштовы індэкс
213931
Аўтамабільны код
6
СААТА
7225501000
Кіраўск на карце Беларусі ±
Кіраўск (Беларусь)
Кіраўск
Кіраўск (Магілёўская вобласць)
Кіраўск

Гісторыя

На месцы Кіраўска ў 19 ст. быў маёнтак Качэрычы ў Качэрыцкай воласці Бабруйскага павета. З 1924 у Старцаўскім сельсавеце Бабруйскага раёна. Пасля ўтварэння Кіраўскага раёна 12 лютага 1935 года (раён названы ў гонар С. М. Кірава), часовы цэнтр раёна — вёска Старцы, якая 20 красавіка 1939 года была перайменавана ў в. Кірава. Каля вёскі Старцы на месцы маёнтка Качэрычы быў пабудаваны пасёлак Кіраўск, куды пазней быў перанесены раённы цэнтр.

З 30 чэрвеня 1941 года па 26 чэрвеня 1944 года Кіраўск быў акупіраваны нямецкімі фашыстамі, якія загубілі тут 152 жыхары, дзейнічала антыфашысцкая група (кіраўнік Ц. С. Коржаў).

У 1944—1954 гадах Кіраўск уваходзіў у Бабруйскую вобласць. У 1955 годзе вёска Кірава (былыя Старцы) злілася з пасёлкам Кіраўск. 17 лістапада 1959 года Кіраўску быў нададзены статус гарадскога пасёлка. У 1971 годзе тут пражывала ўжо 4,7 тыс. чалавек. У 1972 і 1980 гадах былі распрацаваны генеральныя планы пасёлка, у адпаведнасці з імі цэнтральная частка забудоўвалася 2-3-павярховымі дамамі, у паўночна-ўсходнім сектары адбылося будаўніцтва 2-5-павярховых будынкаў. 4 чэрвеня 2001 года Кіраўск аднесены да катэгорыі гарадоў раённага падпарадкавання.

Насельніцтва

Эканоміка

Прадпрыемствы харчовай (Кіраўскі камбінат хлебапрадуктаў), дрэваапрацоўчай прамысловасці. Льнозавод. Гасцініца «Сузор’е».

Славутасці

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонВасіль БыкаўКупаллеВалерый Станіслававіч МянжынскіФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіУННВУдзельнік:ZlyiLev/Парламенцкія выбары ў Італіі (2022)o67n9Марат Сяргеевіч МаркаўДругая сусветная вайнаБеларусьВікіпедыя:ФорумПравы чалавека ў БеларусіSpecial:SearchСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020—2021 гадахУладзімір КараткевічВікіпедыяВікіпедыя:СупольнасцьМайк ПампеаСпіс беларускіх імёнРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)Шаблон:РэвалюцыяЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаШаблон:Выбраны зместНародная дэмакратыяБеларуская моваЯкуб КоласМікалай Багданавіч ЭнгельгартМодуль:NavboxФранцыск СкарынаВялікае Княства ЛітоўскаеІван НавуменкаВікіпедыя:ДаведкаМАЗ-5335 (сямейства)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасці