Кінг Відар

Кінг Уоліс Відар (англ.: King Wallis Vidor 8 лютага 1894, г. Галвестан, штат Тэхас, ЗША — 1 лістапада 1982) — амерыканскі кінарэжысёр, прадзюсар.

Кінг Відар
англ.: King Wallis Vidor
Імя пры нараджэнніКінг Уоліс Відар
Дата нараджэння8 лютага 1894(1894-02-08)
Месца нараджэння
Дата смерці1 лістапада 1982(1982-11-01) (88 гадоў)
Месца смерці
ГрамадзянстваСцяг ЗША ЗША
ЖонкаFlorence Vidor[d] і Eleanor Boardman[d]
Адукацыя
Прафесіякінарэжысёр, сцэнарыст
Кірунакнямое кіно
Узнагароды
IMDbID 0896542
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Кінг Відар з камандай падчас кіназдымак, 1928

Пасля вучобы ў Ваеннай акадэміі ў Тэхасе пачаў здымаць сюжэты для кінахронікі (1913). 3 1917 года — у Галівудзе. 3 1923 года працаваў у фірме «Метро-Голдвін-Маер», дзе паставіў практычна ўсе свае фільмы. Яны з’явіліся этапам у развіцці рэалістычнага кірунку ў амерыканским кінамастацтве: «Вялікі парад» (1925), «Натоўп» (1928), «Хлеб наш надзённы» (1934), «Цытадэль» (1938, паводле аднайменнага рамана А. Кроніна), «Вайна і мір» (1956; паводле Л. Талстога; разам з італьянскімі кінематаграфістамі). Пасля 1959 года ставіў кароткаметражныя эксперыментальныя фільмы.

Спецыяльная прэмія «Оскар» 1978.

Выбраная фільмаграфія

  • 1919 — Паварот дарогі / The Turn in the Road
  • 1919 — Іншая палова / The Other Half
  • 1920 — Гонар сям’і / The Family Honor
  • 1922 — Душка Пегі / Peg o' My Heart
  • 1923 — Бронзавая жанчына / The Woman of Bronze
  • 1923 — Тры мудрых дурня / Three Wise Fools
  • 1924 — Дзікія апельсіны / Wild Oranges
  • 1924 — Маладое віно / Wine of Youth
  • 1924 — Яго гадзіна / His Hour
  • 1924 — Жонка кентаўра / The Wife of the Centaur
  • 1925 — Вялікі парад / The Big Parade
  • 1926 — Багема / La Boheme
  • 1926 — Бардэліс Цудоўны / Bardelys the Magnificent
  • 1928 — Натоўп / The Crowd
  • 1928 — Патсі / The Patsy
  • 1928 — Людзі мастацтва / Show People
  • 1929 — Алілуя / Hallelujah!
  • 1930 — Не такая ўжо дурная / Not So Dumb
  • 1931 — Чэмпіён / The Champ
  • 1933 — Вяртанне незнаёмкі / The Stranger’s Return
  • 1934 — Хлеб наш надзённы / Our Daily Bread
  • 1935 — Шлюбная ноч / The Wedding Night
  • 1936 — Тэхаскія рэйнджары / The Texas Rangers
  • 1937 — Стэла Далас / Stella Dallas
  • 1938 — Цытадэль / The Citadel
  • 1940 — Паўночна-заходні праход / Northwest Passage
  • 1940 — Таварыш Ікс / Comrade X
  • 1946 — Дуэль пад сонцам / Duel in the Sun
  • 1949 — Крыніца / The Fountainhead
  • 1949 — За лесам / Beyond the Forest
  • 1951 — Маланка б’е двойчы / Lightning Strikes Twice
  • 1955 — Чалавек без зоркі / Man Without a Star
  • 1956 — Вайна і мір / War and Peace
  • 1959 — Саламон і царыца Саўская / Solomon and Sheba