Куфэрак Віленшчыны

«Куфэ́рак Ві́леншчыны» — гісторыка-краязнаўчы і літаратурна-мастацкі часопіс. Выдаваўся з кастрычніка 2000 года ў Маладзечне на беларускай мове неперыядычна.

«Куфэрак Віленшчыны»
Тыпчасопіс
Галоўны рэдактарМіхась Казлоўскі
Заснавана2000
Мовабеларуская

Змяшчаў матэрыялы, прысвечаныя краязнаўству, гісторыі, фальклору, этнаграфіі, станаўленню асветы на Віленшчыне, прапагандаваў творчасць мясцовых пісьменнікаў і мастакоў. Кожны нумар прысвечаны пэўнай гістарычнай асобе або роду Віленшчыны[1].

Рэдактар-выдавец — Міхась Казлоўскі.

З 2000 па 2008 год выйшла 13 нумароў. У 2012 годзе выйшаў 14-ы нумар[2]. У 2013 годзе надрукаваны 15-ы нумар часопіса[3].

На думку Аляксандра Пашкевіча, многія з матэрыялаў краязнаўчага часопіса можна таксама выкарыстоўваць у акадэмічнай навуцы[4].

Зноскі

Літаратура

Спасылкі