Кутора мала́я (Neomys anomalus) — млекакормячая жывёла сямейства землярыйкавых.
Кутора малая |
|
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі Атрад: | Землярыйкападобныя | |
Міжнародная навуковая назва |
---|
Neomys anomalus Cabrera, 1907 |
Арэал |
---|
![выява](//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/9b/Mediterranean_Water_Shrew_area.png/250px-Mediterranean_Water_Shrew_area.png)
|
|
Апісанне
Даўжыня цела 6—8 см, хваста каля 5 см, маса 9—14 г. Па ступнях і пальцах задніх лап плавальная аблямоўка з цвёрдых валаскоў. Доўгія валаскі знізу хваста ўтвараюць кіль. Ад куторы вадзяной адрозніваецца менш развітай плавальнай аблямоўкай і меншым кілем. Поўсць кароткая, густая, аксаміцістая, на спіне цёмная з бурым адценнем, брушка светлае.
Пашырэнне
Асаблівасці біялогіі
Актыўная ўвесь год. Корміцца чарвямі, малюскамі, ікрой, маляўкамі рыб і інш. Біялогія вывучана недастаткова.
Літаратура