Крыжакветныя клапы

Крыжакветныя клапы, Клапы крыжакветных, Клапы агародныя (Eurydema) — род насякомых сямейства шчытнікаў.

Крыжакветныя клапы

Клоп капусны (Eurydema ventralis)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Eurydema Laporte, 1833


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  286700
EOL  2870593
FW  211050

Апісанне

Даўжыня да 10 мм. Афарбоўка яркая, стракатая: белыя, жоўтыя або чырвоныя плямы і палосы на чорным, сінім ці зялёным фоне; трапляецца сезонная змена афарбоўкі. Ротавыя органы сысучыя. Кормяцца сокамі раслін. 1—4 пакаленні за год.

Пашырэнне

Адрозніваецца каля 30 відаў. Пашыраны ў Еўразіі і Паўночнай Амерыцы. Шкоднікі культурных крыжакветных раслін (капусты, рапсу і інш.).

Віды

У склад роду ўваходзяць[1]:

  • Eurydema armeniaca
  • Eurydema cyanea
  • Eurydema dominulus
  • Eurydema eckerleini
  • Eurydema ferreri
  • Eurydema fieberi
  • Eurydema gebleri
  • Eurydema herbacea
  • Eurydema lundbaldi
  • Eurydema maculata
  • Eurydema maracandica
  • Eurydema nana
  • Eurydema oleracea — Клоп рапсавы, ці Шчытнік рапсавы
  • Eurydema ornata — Клоп гарчычны, ці Шчытнік гарчычны
  • Eurydema rotundicollis
  • Eurydema rugulosa
  • Eurydema spectabilis
  • Eurydema ventralis — Клоп капусны, ці Шчытнік капусны

Зноскі

Літаратура