Краснасельская (станцыя метро)

«Краснасельская» — станцыя Сакольніцкай лініі Маскоўскага метрапалітэна. Размешчана паміж станцыямі «Сакольнікі» і «Камсамольская». Знаходзіцца на тэрыторыі Краснасельскага раёна Цэнтральнай адміністрацыйнай акругі Масквы.

«Краснасельская»
Маскоўскі метрапалітэн
Дата адкрыцця15 мая 1935 года
Праектная назваГаўрыкава вуліца
РаёнКраснасельскі
АкругаЦАА
ТыпКалонная двухпролётная мелкага залажэння
Глыбіня залажэння, м8
Тып платформаўастраўная
Форма платформаўпрамая
АрхітэктарыБ. С. Віленскі, В. А. Яршоў,
Ю. А. Сталяроў пры ўдзеле
Л. А. Шагурынай (аб'ёмна-прасторавае рашэнне)[1]
Архітэктары вестыбюляўБ. С. Віленскі, В. А. Яршоў[1]
МастакіЯ. Д. Ромас[1]
Інжынеры-канструктарыВ. І. Дзмітрыеў
УзведзенаДыстанцыя № 3 (№ 4, назва змянялася) Масметрабуда (кіраўнік П. Н. Гураў)
Выхад да вуліцКраснапрудная, Русакоўская, Ніжняя і Верхняя Краснасельская
Наземны транспартА: 40, 122; Тб: 14, 41; Тм: 7, 13, 37, 45, 50, Б[2]
Час адкрыцця5:35
Час закрыцця1:00
Код станцыі005
Суседнія станцыіСакольнікі і Камсамольская
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Герб РасііКультурная спадчына Расійскай Федэрацыі
Сакольніцкая лінія
Бульвар Ракасоўскага
Чаркізаўская
Праабражэнская плошча
Сакольнікі
Краснасельская
Камсамольская
Красныя вароты
Чыстыя пруды
Лубянка
Ахотны рад
Бібліятэка імя Леніна
Крапоткінская
Парк культуры
Фрунзенская
Спартыўная
Вараб’ёвы горы
Універсітэт
Праспект Вярнадскага
Паўднёва-Заходняя
Трапарова
Румянцава
Салар’ева
Філатаў Луг
Прокшына
Альховая
Камунарка

Гісторыя і паходжанне назвы

Станцыя «Краснасельская» у 1935 годзе.
Замест люмінесцэнтных лямпаў на станцыі выкарыстоўваліся паўкруглыя столевыя свяцільні. Пакрыццё падлогі асфальтавае. Справа на шляхах — склад з вагонаў тыпу А.

Станцыя будавалася адкрытым метадам у сувязі са складанымі горна-геалагічнымі ўмовамі.

Станцыя адкрыта 15 мая 1935 года ў складзе першай пускавой пляцоўкі Маскоўскага метрапалітэна з 13 станцый — «Сакольнікі» — «Парк культуры» з адгалінаваннем «Ахотны рад» — «Смаленская». Названа па былой мясцовасці Краснае Сяло. Яно ўпершыню згадваецца з тэстаменту 1423 года як «сельцо оу города оу Москвы над Великим прудом». Пры Васілі Цёмным яно было ўладкавана і па маляўнічасці атрымала назву Краснае (прыгожае).

Праектная назва станцыі — «Гаўрыкава вуліца»[3] (паводле іншых дадзеных — «Гаўрыкава плошча»[1]).

Першапачаткова планавалася ўладкаваць два выхады са станцыі на Краснапруднай вуліцы — на рагу з Верхняй Краснасельскай вуліцай і з боку Гаўрыкавай вуліцы, на скрыжаванні з якой планавалі ўладкаваць плошчу з праектнай назвай «Гаўрыкава». Згодна Генеральнаму плану рэканструкцыі Масквы па Гаўрыкавай вуліцы павінна была прайсці новая магістраль — Новае Бульварнае кольца, аднак потым планы скарэктавалі і магістраль вырашылі пусціць па лініі Ніжняй і Верхняй Краснасельскіх вуліц. З прычыны гэтага рашэнны ад узвядзення другога павільёна на Гаўрыкавай вуліцы адмовіліся, а сама станцыя атрымала назву «Краснасельская»[1].

Вестыбюлі і перасадкі

Наземны вестыбюль.

Ёсць наземны вестыбюль з выхадам на Краснапрудную і Верхнюю Краснасельскую вуліцы. Меркавалася, што вестыбюль будзе першым паверхам жылога дома (так і не пабудаванага).

Праектам было агадана другі выхад — на Гаўрыкаву вуліцу, аднак з прычыны нізкай пасажыраплыні ён гэтак і не быў адкрыты (усходы бачны на станцыі).

«Краснасельская» — адна з нешматлікіх станцый, на наземным вестыбюлі якой захаваўся надпіс «МЕТРО»[4].

Зноскі

Спасылкі