Красназвёздаўскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Клецкім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Красназвё́здаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Клецкага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Янавічы.

Красназвёздаўскі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць уКлецкі раён
Уключае18 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтрЯнавічы
Дата ўтварэння12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019)2 641
Красназвёздаўскі сельсавет на карце
Часавы поясUTC+03:00
Код аўтам. нумароў5

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Бабаевіцкі сельсавет у складзе Клецкага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Бабаевічы. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Мінскай вобласці. 24 жніўня 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Галавацкага сельсавета (пасёлкі Цапра і Цаперка), у склад сельсавета з Грыцэвіцкага сельсавета перададзена вёска Цапра[1]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Нясвіжскага раёна. У 1966 годзе ў склад Тучанскага сельсавета перададзена вёска Янавічы[2]. З 30 ліпеня 1966 года сельсавет у складзе адноўленага Клецкага раёна. 16 жніўня 1973 года цэнтр перанесены ў вёску Янавічы, сельсавет перайменаваны ў Янавіцкі сельсавет[3]. 23 ліпеня 1984 года цэнтр перанесены ў вёску Красная Звязда, сельсавет перайменаваны ў Красназвёздаўскі. У 1987 годзе скасаваны пасёлак Пабеданосны (далучаны да Клецка)[4]. 21 студзеня 2004 года ў склад сельсавета з Тучанскага сельсавета перададзены вёскі Стралкава і Янавічы[5]. 28 снежня 2017 года скасавана вёска Стралкава[6]. 5 лютага 2008 года цэнтр сельсавета перанесены ў аграгарадок Янавічы[7]. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана частка скасаванага Нагорнаўскага сельсавета (5 населеных пунктаў: Дамарацкія, Загорнае, Заполле, Нагорнае і Рубеж) і частка Зубкаўскага сельсавета (6 населеных пунктаў: Галавачы, Гурнаўшчына, Каранеўшчына, Лецяшын, Матушы, Рассветная)[8].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (7 населеных пунктаў) — 1965 чалавек[9], з іх 95,8 % — беларусы, 2,7 % — рускія[10]; паводле перапісу 2019 года (18 населеных пунктаў) — 2641 чалавек[11].

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.