Краслава (лат.: Krāslava, традыцыйная беларуская назва — Краслаўка, Краслаў) — горад на паўднёвым усходзе Латвіі, на рацэ Заходняя Дзвіна. Адміністрацыйны цэнтр Краслаўскага края. Насельніцтва на 2010 год — 10 194 чалавекі. Знаходзіцца за 274 км на паўднёвы ўсход ад Рыгі, за 4 км ад чыгуначнай станцыі Краслава на лініі Даўгаўпілс — Полацк. Прыстань.
Назва горада паходзіць ад другога імя полацкай князёўныРагнеды-Гарыславы. Паводле падання князёўна неаднойчы наведвала Гарыслаўку, і ў гэтым няма падставаў сумнявацца, бо да памежнага заходняга полацкага Герцыке адсюль цэлых 70 кіламетраў, а яшчэ далей на захад, паблізу сучаснага Ашэрадэна (лат.: Aizkraukle), знаходзіцца найбольш заходні з усіх Барысавых камянёў.[4]
Паводле падання, Краслаўку (Гарыслаўку) заснавала ў X ст. князёўна Рагнеда (Гарыслава). У гэты час паселішча ўваходзіла ў складзе Полацкага княства. Прыкладна да 1239 года мясцовасць уваходзіла ў склад Герсіцкага княства. Тым часам у пісьмовых крыніцах Краслаў упершыню ўпамінаецца ў XIV ст., калі ён знаходзіўся пад уладай Лівонскага ордэна.
Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскімправіць зыходнік
30 жніўня 1559 года Лівонскі ордэн перайшоў пад пратэктарат Вялікага Княства Літоўскага. У 1566 годзе Краслаў увайшоў ва ўтворанае Задзвінскае княства. У 1580-я гады тут збудавалі першы драўляны касцёл. У 1677 годзе мястэчка ўвайшло ў склад Інфлянцкага ваяводства.
У 1725 годзе Краслаў перайшоў у валоданне графаў Чапскіх, а ў 1729 годзе — Плятэраў. Апошнія збудавалі ў мястэчку мураваныя ратушу, касцёл і палац. У 1757 годзе пры кляштары езуітаў адкрылася Краслаўская каталіцкая семінарыя — першая навучальная ўстанова на тэрыторыі сучаснай Латвіі.
У 1918 годзе Краслаўку занялі войскі Германскай імперыі, якія пакінулі гэтую мясцовасць пад канец года. У студзені 1919 года абвешчана Латвійская Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка. У 1920 годзе бальшавікі страцілі падкантрольныя тэрыторыі, мястэчка ў складзе міжваеннай Латвійскай Рэспублікі. У 1923 годзе Краслава атрымала статус горада. Мясцовых беларусаў гуртавала дзвінская арганізацыя «Бацькаўшчына».