Красаўка беладонна

Краса́ўка беладонна[3] (Atropa belladonna) — від кветкавых раслін роду Красаўка (Atropa) сямейства Паслёнавыя (Solanaceae).

Красаўка беладонна
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Atropa belladonna L., 1753

Сінонімы
  • Atropa borealis Kreyer ex Pascher
  • Atropa cordata Pascher
  • Atropa digitaloides Pascher
  • Atropa lethalis Salisb.
  • Atropa lutescens Jacquem. ex C.B.Clarke
  • Atropa mediterranea Kreyer ex Pascher
  • Belladonna baccifera Lam.
  • Belladonna trichotoma Scop.
  • Boberella belladonna (L.) E.H.L.Krause
Падвід
  • Atropa belladonna subsp. caucasica (Kreyer) Avet.

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  30488
NCBI  33113
EOL  581107
GRIN  t:6051
IPNI  814358-1
TPL  kew-2665943

Назвы

Красаўка беладонна, соннае ачмурэнне[3], шалёная ягада[3], беладонна, красаўка[4][5], воўчыя ягады[4].

Батанічнае апісанне

Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй да 2[3] м з мясістым коранем. Сцябло прамое, галінастае, залозіста апушанае ў верхняй частцы. Лісце простае, суцэльнае, завостранае, з гладкім краем, на кароткіх чаранках. Кветкі паніклыя, званочкавыя, адзіночныя, зрэдку па 2 ў пазухах лісця і разгалінаваннях сцябла. Колер кветак брудна-фіялетавы або чырванавата-буры з адценнямі. Плод — бліскучая сакаўная ягада чорнага колеру.

Расліна ядавітая. Маюцца алкалоіды атрапін, гіясцыямін, скапаламін і інш.

Распаўсюджанне і экалогія

Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўразіі і Паўночнай Афрыкі (Алжыр, Марока), вырошчваецца ў многіх краінах, у тым ліку ў Індыі, Пакістане, ЗША і Бразіліі[6]. Цеплалюбівая расліна. Мезафіт, гіграфіт і эўтроф[7]. Расце ў зрэджаных лясах, на ўзлесках, высечках, у хмызняках, па берагах рэк, каля дарог. Цвіце ў чэрвеніжніўні[3]. Размнажаецца насеннем.

Ахоўваецца на тэрыторыі Азербайджана, Арменіі, Украіны, шэрагу рэгіёнаў Расіі[7].

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

  • Красавка обыкновенная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)