Косаўскі сельсавет
- Старонка
- Размовы
Косаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | ![]() |
Уваходзіць у | Івацэвіцкі раён |
Уключае | 4 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Косава (не ўваходзіла ў склад) |
Дата ўтварэння | 16 лютага 1987 |
Дата скасавання | 17 верасня 2013 |
Насельніцтва (2009) | 1 155 |
![]() | |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 1 |
Ко́саўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — горад Косава (не ўваходзіла ў склад).
Косаўскі сельсавет утвораны 16 лютага 1987 года з населеных пунктаў, якія знаходзіліся ў падпарадкаванні Косаўскага гарсавета (вёскі Бялавічы, Заполле, Старажоўшчына і Хадоркі)[1]. 17 верасня 2013 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Квасевіцкага сельсавета[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1155 чалавек[3], з іх 95,1 % — беларусы, 3,1 % — рускія, 0,7 % — палякі, 0,6 % — украінцы[4].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 4 вёскі: Бялавічы, Заполле, Старажоўшчына і Хадоркі.
![]() Косаўскі сельсавет у Івацэвіцкім раёне (1987—2013) | |||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|