Коры Гаўф

Коры Дыён (Кока) Гаўф (англ.: Cori (Coco) Gauff;[4] нар. 13 сакавіка 2004, Дэлрэй-Біч, ЗША) — амерыканская тэнісістка[5][6], трэцяя ракетка свету ў адзіночным разрадзе і самая юная ў гісторыі першая ракетка свету ў парным разрадзе. Пераможца аднаго турніру Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат ЗША-2023), фіналістка аднаго турніру Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат Францыі-2022); фіналістка двух турніраў Вялікага шлема ў парным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат ЗША-2021, Адкрыты чэмпіянат Францыі-2022); пераможца 13 турніраў WTA (з іх шэсць у адзіночным разрадзе); самая юная ў гісторыі тэнісістка, якая змагла пераадолець кваліфікацыю на жаночым турніры Вялікага шлема і самы юны гулец (як сярод жанчын, так і мужчын), які здолеў пераадолець кваліфікацыю на Уімблдане.

Тэніс
Коры Гаўф
англ.: Coco Gauff
Нарадзілася13 сакавіка 2004(2004-03-13)[1] (20 гадоў)
Грамадзянства
РэзідэнцыяДэлрэй-Біч, ЗША
Рост175 см
Прафесійная кар’ера2018
Вядучая рукаправая
Удар злевадвухручны
Трэнер(ы)Брэд Гілберт
Прызавыя грошы14 854 767 $[3]
Адзіночны разрад
Вынікі (в/п)207–92[3]
Тытулы7 WTA
Найвышэйшы рэйтынг3 (11 верасня 2023)
Турніры серыі Вялікага шлема
Аўстралія1/2 фіналу (2024)
Францыяфінал (2022)
Уімблдан4-ы раўнд (2019, 2021)
ЗШАперамога (2023)
Парны разрад
Вынікі (в/п)136–62[3]
Тытулы8 WTA, 1 ITF
Найвышэйшы рэйтынг1 (15 жніўня 2022)
Турніры серыі Вялікага шлема
Аўстралія1/2 фіналу (2023)
Францыяфінал (2022)
Уімблдан3-і раўнд (2021, 2023)
ЗШАфінал (2021)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Апошняе абнаўленне: 7 жніўня 2023 года

У юніёрах: пераможца аднаго юніёрскага турніру Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат Францыі-2018); пераможца аднаго юніёрскага турніру Вялікага шлема ў парным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат ЗША-2018); фіналістка аднаго юніёрскага турніру Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат ЗША-2017).

Агульная інфармацыя

Коры Гаўф пачала гуляць у тэніс ва ўзросце сямі гадоў[7]. Яна нарадзілася і вырасла ў Атланце, але перабралася з сям’ёй у Дэлрэй-Біч, штат Фларыда, каб мець больш магчымасцей для развіцця свайго тэніснага таленту[8]. У Коры спартыўная сям’я. Яе бацька гуляў у баскетбол ва Універсітэце штата Джорджыя, пазней стаў трэніраваць дачку[9], а яе маці займалася лёгкай атлетыкай у фларыдскім універсітэце. У сям’і Гаўф таксама ёсць два малодшых сыны. Коры навучаецца дома ў сваёй маці, былой настаўніцы.

Выніковае месца ў рэйтынгу WTA паводле гадоў

ГодАдзіночны
рэйтынг
Парны
рэйтынг
202333
202274
20212221
20204845
20196878
2018875


Выступленні на турнірах


Заўвагі

Крыніцы

  • а б в Player Profile // WTA website
  • Wimbledon 2019: Cori 'Coco' Gauff described as a 'champion in the making'. bbc.co.uk (1 ліпеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 5 ліпеня 2019. Праверана 3 ліпеня 2019.
  • Кто такая 15-летняя Кори Гауфф, которая обыграла Винус Уильямс на Уимблдоне-2019. Архівавана з першакрыніцы 3 ліпеня 2019. Праверана 3 ліпеня 2019.
  • Правильная подача: как заработать $1 млн в 15 лет. Архівавана з першакрыніцы 3 ліпеня 2019. Праверана 3 ліпеня 2019.
  • American teen Gauff impresses in junior Slam debut. US Open. Архівавана з першакрыніцы 2 ліпеня 2019. Праверана September 11, 2017.
  • Cori Gauff, 13, Has Great Potential And A Greater Goal: Be The Goat. Tennis.com. Архівавана з першакрыніцы 11 снежня 2018. Праверана September 24, 2017.
  • Persak, Mike. Delray's Coco Gauff, 14, stays grounded with family after winning French Open Women’s title. Sun-Sentinel.com. Архівавана з першакрыніцы 13 кастрычніка 2018. Праверана 3 ліпеня 2019.
  • Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchВікіпедыя:ФорумЗамах на Дональда ТрампаБеларусьУННВДругая сусветная вайнаІгар Ніканавіч КузняцоўЦюбінгенВікіпедыяСпіс беларускіх імёнВікіпедыя:СупольнасцьSpecial:SearchВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяRuslan SaberovВікіпедыя:Адмова ад адказнасціБеларуская моваКвэньяШматвектарная палітыка (Беларусь)ZaklonВікіпедыя:ДаведкаРазбітае сэрца пацанаПошукавая аптымізацыяАдмысловае:WatchlistСтаражытны Тураў (экспазіцыя)Размовы:Прыпыначны пунктХрастковыя рыбыКатэгорыя:Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікіданых без беларускага подпісуФайл:Bible of Queen Sophia kept in Wroclaw University Library page 1 - Book of Isaiah.jpgМінскKufar.byСуцэльнагаловыяЧэмпіянат Еўропы па футболе 2024Цюбінгенскі ўніверсітэт14 ліпеняШаблон:Апошнія навіныЯнка КупалаІгар Анатолевіч Маршалаў