Конрад I Брненскі

князь Багеміі

Конрад I Ота (чэшск.: Konrád I. Brněnský, каля 1036 — 6 верасня 1092, Прага) — князь Брненскі ў 1054—1055 і 1061—1092, князь чэшскі у 1092 з дынастыі Пржэмысловічаў, трэці сын князя Бржэціслава I і яго жонка Юдыт фон Швейнфурт.

Конрад I Брненскі
чэшск.: Konrád I. Brněnský
Князь чэшскі
1092 — 1092
ПапярэднікУраціслаў II
ПераемнікБржэціслаў II Малодшы
Князь Брненскі
1054 — 1055
ПераемнікСпытыгнеў II
Князь Брненскі
1061 — 1092
ПапярэднікСпытыгнеў II
ПераемнікОльдржых (Удальрых)
Нараджэннекаля 1035[1] ці 1036
Смерць6 верасня 1092[2]
Месца пахавання
РодПржэмысловічы
БацькаБржэціслаў I[4]
МаціЮдыт фон Швейнфурт[d]
ЖонкаWirpirk of Tengling[d]
ДзеціОльдржых і Luitpold, Prince of Znojmo[d][4]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Яшчэ пры жыцці бацькі, у 1054 годзе, Конрад атрымаў у долю Маравію, аднак па ўсшэсці на трон свайго старэйшага брата, Спытыгнева II, быў выкліканы ў Прагу і прызначаны кіраўніком княжацкім дваром.

Пасля смерці Спытыгнева і ўзыходжання іншага свайго брата, Ураціслава II, Конрад ізноў атрымаў ў валоданне частку Маравіі з Брно, а таксама Знойма1061 годзе). Кіраваў гэтымі тэрыторыямі на працягу 31 года, карыстаўся падтрымкай мясцовага дваранства, арганізаваў некалькі паходаў супраць Польшчы. У 1082 годзе ваяваў з аўстрыйскім маркграфам Леапольдам II.

Пасля смерці брата — Оты Оламаўцкага пад уладай Конрада апынулася ўся Маравія. Гэта здалося Ураціславу занадта небяспечным, і ён у 1090 годзе выступіў у паход супраць Конрада. Выратавалі становішча апошняга толькі рознагалоссі, якія ўзніклі паміж Ураціславам II і яго сынам Бржэціславам II. Пасроднікам паміж братамі выступіла жонка Конрада, якая прымірыла яго з каралём.

Пасля смерці Ураціслава князем чэшскім становіцца Конрад, аднак кіруе краінай усяго 8 месяцаў. Пакінуў пасля сябе сыноў Ольдржыха (Удальрыха) і Літальда, якія падзялілі яго ўладанні на Брненскі і Зноемскі ўдзелы.

Шлюб і дзеці

Жонка: Вірпірка (Хільдбурга). Існуе некалькі гіпотэз пра яе паходжанне. Паводле адной гіпотэзы яна была дачкой маркграфа Карынтыі і Істрыі Ульрыха I і Сафіі Венгерскай. Паводле іншай гіпотэзы яна была дачкой Сігарда VII (VIII), графа ў Хімгау, і Піліхільды. Дзеці:

  • Ольдржых (Удальрых) (пам. 27 сакавіка 1113), князь брненскі ў 1092—1097 і 1101—1113 гадах
  • Літальд (пам. 15 сакавіка 1112), князь зноемскі з 1092

Зноскі

  • Deutsche Nationalbibliothek Record #1011737906 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  • а б Lundy D. R. The Peerage
  • Літаратура

    • Козьма Пражский. Чешская хроника / Пер. Г. Э. Санчук. — М.: Изд-во Академии наук СССР, 1962. — 296 с. — (Памятники средневековой истории народов Центральной и Восточной Европы). — 1500 экз. (руск.)
    • Томек В. История Чешского королевства / Пер. с чешск. под редакцией В. Яковлева. — СПб.: Издание книгопродавца С. В. Звонарева, 1868. — 843 с. (руск.)

    Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонВасіль БыкаўКупаллеВалерый Станіслававіч МянжынскіФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіУННВУдзельнік:ZlyiLev/Парламенцкія выбары ў Італіі (2022)o67n9Марат Сяргеевіч МаркаўДругая сусветная вайнаБеларусьВікіпедыя:ФорумПравы чалавека ў БеларусіSpecial:SearchСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020—2021 гадахУладзімір КараткевічВікіпедыяВікіпедыя:СупольнасцьМайк ПампеаСпіс беларускіх імёнРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)Шаблон:РэвалюцыяЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаШаблон:Выбраны зместНародная дэмакратыяБеларуская моваЯкуб КоласМікалай Багданавіч ЭнгельгартМодуль:NavboxФранцыск СкарынаВялікае Княства ЛітоўскаеІван НавуменкаВікіпедыя:ДаведкаМАЗ-5335 (сямейства)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасці