Конрад IV Гогенштаўфен

Конрад IV Гогенштаўфен (ням.: Konrad IV von Hohenstaufen; 25 красавіка 1228, Андрыя, Апулія, Італія — 21 мая 1254, каля Лавела, Базіліката, Італія) — кароль Германіі1237 года; самастойна — з 1250 года), Кароль Іерусаліма1228 года), кароль Сіцыліі1250 года), герцаг Швабіі1235 года).

Конрад IV Гогенштаўфен
ням.: Konrad IV von Hohenstaufen
Сцяг кароль Іерусаліма
25 красавіка 1228 — 21 мая 1254
(пад імем Конрад II)
ПапярэднікІаланта Іерусалімская
ПераемнікКанрадзін
Сцяг кароль Германіі
люты 1237 — 21 мая 1254
ПапярэднікФрыдрых II
ПераемнікВільгельм Галандскі
Сцяг9-ы кароль Сіцыліі
13 снежня 1250 — 21 мая 1254
(пад імем Конрад I)
ПапярэднікФедэрыга I
ПераемнікКонрад II
герцаг Швабіі
1235 — 21 мая 1254
(пад імем Конрад III)
ПапярэднікГенрых II
ПераемнікКанрадзін
Нараджэнне25 красавіка 1228(1228-04-25)[1][2][…]
Смерць21 мая 1254(1254-05-21)[1][2][…] (26 гадоў)
Месца пахавання
РодГогенштаўфены
БацькаФрыдрых II, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі[3]
МаціІаланта Іерусалімская[3]
ЖонкаЕлізавета Баварская[d][3][4]
ДзеціКанрадзін[d][3]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Конрад быў адзіным сынам імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Фрыдрыха II Гогенштаўфена і яго другой жонкі Іаланты (Ізабелы) Іерусалімскай, якая памерла пры яго нараджэнні; ад яе Конрад атрымаў у спадчыну права на трон Іерусаліма.

Біяграфія

Пячатка Конрада IV.

Пасля звяржэння старэйшага брата Генрыха быў выбраны і каранаваны рымскім каралём (1237); кіраваў у адсутнасць бацькі Германіяй. З 1240 года Конрад актыўна пачаў умешвацца ў імперскую палітыку і агітаваць князёў падтрымаць свайго бацьку. Калі Інакенцій IV, на Ліёнскім саборы ў 1245 годзе, абвясціў Фрыдрыха зрынутым, Конрад змагаўся з ландграфам цюрынгенскім Генрыхам Распэ, якога прыхільнікі абвясцілі імператарам.

Генрых разбіў Конрада IV у 1246 годзе пад Франкфуртам, але захварэў пры аблозе Ульма і памёр 16 лютага 1247 года. Тады Конраду IV прыйшлося змагацца з абраным на яго месца Вільгельмам Галандскім, які пасля смерці Фрыдрыха II, разбіў Конрада IV у бітве пры Опенгейме ў 1251 годзе.

Напачатку 1252 года Конрад IV з’явіўся ў Італію, падпарадкаваў Капую, узяў і сурова пакараў Неапаль (1253) і зацвердзіўся на поўдні паўвострава. Папа Інакенцій IV узвёў супраць яго фармальнае абвінавачванне ў ерасі і адлучыў яго ад царквы.

У падрыхтоўцы да паходу ў Верхнюю Італію Конрад IV памёр ад малярыі ў ваенным лагеры каля Лавела 21 мая 1254 года.

Сэрца і яго вантробы пахавалі ў Мельфі. Цела Конрада было адвезена ў кафедральны сабор Месіны, але маланка стукнула ў сабор, і ўстаноўленае для развітання цела караля згарэла яшчэ перад пахаваннем.

Сям’я і дзеці

1 верасня 1246 года Конрад IV ажаніўся са сваёй чацвераюраднай сястрой — Елізаветай Вітэльсбах (1227 — 9 кастрычніка 1273). Яна была дачкой пфальцграфа і герцага Баварскага Атона II Яснавяльможнага (7 красавіка 1206 — 29 лістапада 1253) і Агнесы (12011267) — стрыечнай цёткі імператара Фрыдрыха II.

Пазней Елізавета выйшла замуж за Мейнхарда II (1238 — 1 снежня 1295), графа Горыцы (12571271), графа Ціроля1257 года), герцага Карынтыі і Крайны1286 года).

Ад гэтага шлюбу нарадзілася адзінае дзіця — сын, які ўвайшоў у гісторыю пад імем Канрадзіна (25 сакавіка 1252 — 29 кастрычніка 1268), кароль Іерусаліма (як Конрад III) (12541268), кароль Сіцыліі (як Конрад II) (12541258), герцаг Швабіі (як Конрад IV) (12541268).

Зноскі

  • а б в г Kindred Britain
  • (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  • Пры напісанні артыкула выкарыстаны матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона (1890—1907).


     Папярэднік 
    Фрыдрых II
      кароль Германіі 
    12371254
    Пераемнік
    Вільгельм Галандскі
      кароль Сіцыліі 
    12501254
    Пераемнік
    Канрадзін
     Папярэднікі 
    Фрыдрых
    Іаланта
      кароль Іерусаліма 
    12281254
    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонВасіль БыкаўКупаллеВалерый Станіслававіч МянжынскіФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіУННВУдзельнік:ZlyiLev/Парламенцкія выбары ў Італіі (2022)o67n9Марат Сяргеевіч МаркаўДругая сусветная вайнаБеларусьВікіпедыя:ФорумПравы чалавека ў БеларусіSpecial:SearchСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020—2021 гадахУладзімір КараткевічВікіпедыяВікіпедыя:СупольнасцьМайк ПампеаСпіс беларускіх імёнРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)Шаблон:РэвалюцыяЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаШаблон:Выбраны зместНародная дэмакратыяБеларуская моваЯкуб КоласМікалай Багданавіч ЭнгельгартМодуль:NavboxФранцыск СкарынаВялікае Княства ЛітоўскаеІван НавуменкаВікіпедыя:ДаведкаМАЗ-5335 (сямейства)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасці