Конрад III Гогенштаўфен

кароль Германіі (1138—1152), герцаг Франконіі (1116—1138)
(Пасля перасылкі з Конрад III)

Конрад III Гогенштаўфен (1093 — 15 лютага 1152) — першы кароль Германіі з дынастыі Гогенштаўфенаў. Сын Фрэдэрыка I. Разам з Людовікам Маладым прымаў удзел у крыжовым паходзе, які пацярпеў няўдачу.

Конрад III
ням.: Konrad der Dritte
18-ы кароль Германіі
7 сакавіка 1138 — 15 лютага 1152
Каранацыя13 сакавіка 1138, Ахен, Германія
ПапярэднікЛотар II
ПераемнікФрыдрых I Барбароса
герцаг Франконіі
1115 — 7 сакавіка 1138
Нараджэнне1093[1][2][…]
Смерць15 лютага 1152
Месца пахавання
РодГогенштаўфены
БацькаФрыдрых I[d][3]
МаціАгнэса Нямецкая[d][3]
ЖонкаГертруда фон Комбург[d] і Гертруда фон Зульцбах[d][3][4]
ДзеціФрыдрых IV[d][5], Генрых Берэнгар[3], Агнеса фон Штаўфен[d] і Sophie Staufer[d][5]
Веравызнаннехрысціянства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кароль Германіі

У 1115 Конрад быў назначаны герцагам Франконіі яго дзядзькам імператарам Генрыхам V, годам пазней ён стаў рэгентам Германіі, разам са сваім старэйшым братам, Фрэдэрыкам ІІ Швабскім. Пасля смерці Генрыха (1125), Конрад няўдала падтрымаў Фрэдэрыка як караля Германіі. Фрэдэрык быў змешчаны, а Конрад пазбаўлены Франконіі і Каралеўства Бургундыі. З падтрымкай імперскіх гарадоў Швабіі і Герцагства Аўстрыі, Конрад быў абраны антыкаралём у снежні 1127.

Конрад хутка перасёк Альпы, каб быць каранаваным каралём Італіі. За наступныя два года, ён не здолеў дасягаць якіх-небудзь палітычных поспехаў і ў 1130 вярнуўся ў Германію, застаючыся ў апазіцыі да імператара, якім у той час быў Лотар ІІ. У 1135 прысягае Лотару, за што атрымаў права на валоданне і кіраванне сваіх старых зямель.

Пасля смерці Лотара (снежань 1137), Конрад быў каранаваны ў Ахене, шасцю днямі пазней быў пацверджаны ў Бамбергу некалькімі пр IVынцамі паўднёвай Германіі. Супраць гэтага выступіў Генрых Ганарлівы (зяць і спадчыннік Лотара), ён адмаўляўся прызнаваць новага караля. З-за што Конрад пазбавіў яго ўсіх тэрытарыяльных валоданняў. Грамадзянская вайна, якая неўзабаве ўспыхнула, разглядаецца пачаткам дужання паміж Guelphs і Ghibellines. Пасля смерці Генрыха (кастрычнік 1139), вайна была працягнута яго сынам Генрыхам Львом, якога падтрымала Саксонія і яго дзядзька Велф VI. Конрад, пасля доўгай аблогі, перамог апошніх ў Вейнзбергу ў снежні 1140, і ў маі 1142, мірнае пагадненне было дасягнута ў Франкфурце. У 1146 годзе Конраду III атрымалася вярнуць герцагства Багемію выгнанаму адтуль Уладзіславу II, які прызнаў нямецкае вяршэнства, але спроба Конрада III зрабіць тое ж у Польшчы ў карысць свайго зяця Уладзіслава II Выгнанніка не атрымалася.

Крыжовы паход

Пячатка Конрада III (1138)

У 1146 Конрад разам з французскім каралём Людовікам Маладым далучаецца да крыжовага пахода. Яго войска 20,000 людзей пайшло праз Венгрыю, і дасягнула Канстанцінопаля ў снежні 1146. Пераправіўшыся ў Малую Азію, пацярпеў паражэнне ад сельджукоў. Конрад і некаторыя рыцары ўцяклі, але большасць салдатаў было забіта або захоплена. Захаванныя 2,000 людзей нямецкага войска дабраліся да Нікеі, дзе шматлікія з выжыўшых, спрабавалі вярнуцца дадому. Ад бязвыхаднасці Конрад злучаецца з французскім войскам. У Эфесе Конрад сур'ёзна захварэў, адправіўся дзеля аздараўлення ў Канстанцінопаль, дзе візантыйскі імператар Мануіл I Камнін выступіў як яго асабісты лекар. Пасля, Конрад прыплыў да Акры, і адтуль дасягнуў Іерусаліма. Пасля няўдалай аблогі Дамаска, вярнуўся Германію. Конрад ніколі не быў каранаваны імператарам. На яго пахаранах прысутнічалі толькі яго пляменнік Фрэдэрык Барбароса і Бамбергскі біскуп.

Сям'я

Быў двойчы жанаты. З першай жонкай Гертрудай фон Комбург меў дачок Агнэсу і Берту. З другой жонкай Гертрудай фон Зульцбах мелі сыноў Генрыха і Фрыдрыха.

Гл. таксама

Зноскі

  • а б в г Kindred Britain
  • (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  • а б Lundy D. R. The Peerage
  • Літаратура

    • Baldwin, M. W. A History of the Crusades: the first hundred years, 1969.
    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонВасіль БыкаўКупаллеВалерый Станіслававіч МянжынскіФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіУННВУдзельнік:ZlyiLev/Парламенцкія выбары ў Італіі (2022)o67n9Марат Сяргеевіч МаркаўДругая сусветная вайнаБеларусьВікіпедыя:ФорумПравы чалавека ў БеларусіSpecial:SearchСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020—2021 гадахУладзімір КараткевічВікіпедыяВікіпедыя:СупольнасцьМайк ПампеаСпіс беларускіх імёнРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)Шаблон:РэвалюцыяЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаШаблон:Выбраны зместНародная дэмакратыяБеларуская моваЯкуб КоласМікалай Багданавіч ЭнгельгартМодуль:NavboxФранцыск СкарынаВялікае Княства ЛітоўскаеІван НавуменкаВікіпедыя:ДаведкаМАЗ-5335 (сямейства)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасці