Конкурс песні Еўрабачанне 2014

Конкурс песні Еўрабачанне 2014 (англ.: Eurovision Song Contest 2014; фр.: Concours Eurovision de la chanson 2014; дацк.: Det Europæiske Melodi Grand Prix 2014) — 59-ы конкурс песні «Еўрабачанне», які прайшоў у Даніі з 6 па 10 мая 2014 года. Данія стала краінай-пераможцай папярэдняга конкурсу «Еўрабачанне 2013», які праходзіў у Мальмё (Швецыя), дзе песняй-пераможцай стала «Only Teardrops» у выкананні спявачкі Эмілі дэ Форэст.

Конкурс песні Еўрабачанне 2014
Дата
1-ы паўфінал6 мая 2014
2-і паўфінал8 мая 2014
Фінал10 мая 2014
Правядзенне
Месца правядзенняСцяг Даніі Данія , Капенгаген, Залы «B&W»[1]
Вядучы(я)Мікалай Копель, Пілоу Асбек, Лісэ Ронэ
СупервайзерЁн Ола Санд
Тэлеканал гаспадароўDR
Інтэрвал-акт2-і паўфінал: Джэсіка Маўбай[2]
Фінал: «Rainmaker»
(у выкананні Эмілі дэ Форэст і 26 фіналістаў)[3]
Удзельнікі
Колькасць краін37
ВяртаннеСцяг Польшчы Польшча
Сцяг Партугаліі Партугалія
Адмовіліся ад удзелуСцяг Балгарыі Балгарыя
Сцяг Кіпра Кіпр
Сцяг Сербіі Сербія
Сцяг Харватыі Харватыя
Галасаванне
Сістэма галасаванняКожная краіна дае 1-8, 10, 12 балаў 10 песням, якія набралі больш за ўсё балаў падчас галасвання тэлегледачоў і журы (50/50)
Пераможная песняАўстрыя «Rise Like a Phoenix» (Аўстрыя)
Конкурс песні Еўрабачанне
2013 2015

Пераможцам конкурсу стала прадстаўніца з Аўстрыі пад сцэнічным імем Канчыта Вурст. Конкурс вялі трое вядучых — Лісэ Ронэ, Мікалай Копель і Пілоу Асбек. Упершыню ў гісторыі конкурсу трыо вядучых складалася з двух мужчын і адной жанчыны.[4] Гэта быў трэці раз, калі Данія прымала ў сябе конкурс, у апошні раз гэта здаралася ў 2001 годзе.

Трыццаць сем краін пацвердзілі свой удзел у конкурсе. 10 мая 2013 года падчас прэс-канферэнцыі арганізатараў у Мальмё, выканаўчы кіраўнік, Ён Ула Сан, адзначыў, што ён спадзяецца на вяртанне краін, якія не ўдзельнічалі ў конкурсе 2013 года, і што Еўрапейскі вяшчальны саюз (EBU) быў у абмеркаваннях з гэтымі краінамі ў дачыненні да іх патэнцыйнай даходнасці.[5] Паўфіналы былі прызначаны на 6 і 8 мая 2014 года, а фінал прайшоў вечарам 10 мая 2014 года,[6] нягледзячы на тое, што першапачаткова правядзенне конкурсу было запланавана на тыдзень пазней.[7][8] Прычынай таго, што конкурс быў перанесены наперад на тыдзень, з'яўляецца зручнасць для гарадоў-кандыдатаў.[6]

Капенгаген, Хернінг, Хорсенс, Фрэдэрысія і Ольбарг сталі пяццю гарадамі, якія падалі свае заяўкі на правядзенне конкурсу.[9][10][11][12] Конкурс вяла дацкая нацыянальная тэлекампанія «DR», якую прызначыў Перніле Горба ў якасці выканаўчага прадзюсара для конкурсу 2014 года.[13] У конкурсе 2014 можна таксама было ўбачыць вяртанне Валянціны Манеты, якая прадстаўляла Сан-Марына трэці год запар.[14] Партугалія ў 2014 годзе прыняла рашэнне вярнуцца на конкурс пасля перапынку ў 2013 годзе.[15] Польшча таксама абвясціла аб сваім вяртанні пасля перапынку ў два гады.[16]

Члены дацкай каралеўскай сям'і, кронпрынц Фрэдэрык і яго жонка, кронпрынцэса Мэры прысутнічалі на фінале ў якасці гасцей .[17][18]

Чарнагорыя і Сан-Марына ў першы раз выйшлі ў фінал конкурсу з часу іх дэбюту ў 2007 і 2008 гадах адпаведна.

Месца правядзення

Дацкі нацыянальны вяшчальнік DR 2 верасня 2013 года абвясціў аб тым, што конкурс песні Еўрабачанне 2014 пройдзе ў Капенгагене, у залах B & W, якія размяшчаюцца на плошчы «Рэфхалеёэн» на востраве Амагер.[19] Яны ўяўляюць сабой стары прамысловы комплекс, які стаў найважнейшым культурным цэнтрам горада. Комплекс мае вялікія зачыненыя памяшканні. Капенгаген прэтэндуе на тое, што гэта месца адпавядае ўсім патрабаванням ЕВС. Па дадзеных арганізацыі, яго можна пакінуць у яго першапачатковым «сырым і прамысловым выглядзе».[20]

Лозунг конкурсу — «Join Us», што азначае «Далучайцеся да нас».[21] Гэты выбар быў ухвалены ЕВС і рэферэнтнай групай.

Фармат

Вядучыя конкурсу (злева направа): Мікалай Копель, Лісэ Ронэ і Пілоу Асбек

Конкурс складаўся з двух паўфіналаў і фіналу, гэта значыць у фармаце, які выкарыстоўваецца з 2008 года. Дзесяць краін з самымі высокімі баламі ў кожным паўфінале выйшлі ў фінал, дзе яны далучыліся да прымаючай краіны Даніі і да пяці асноўных краін-спонсараў (вядомым як «Вялікая пяцёрка») — Францыі, Германіі, Італіі, Іспаніі і Вялікабрытаніі.

Вядучыя

4 лютага 2014 года дацкі вяшчальнік «DR» абвясціў, што конкурс песні «Еўрабачанне 2014» будуць весці тры чалавекі — дацкія тэлевядучыя, Лісэ Ронэ і Мікалай Копель, а таксама дацкі акцёр Пілоу Асбек.[22]

Змены ў правілах

20 верасня ЕВС сумесна з камандай Еўрабачання ўсталявалі новыя правілы для конкурсу песні Еўрабачанне 2014. Ён Ула Сан паведамляе, што правілы збіраюцца зрабіць больш адкрытымі, тым самым узмацніўшы іх. Сістэма галасавання не змянілася, галасаванне журы па-ранейшаму складае 50 % ад агульнага выніку кожнай краіны-удзельніцы.

Згодна з новымі правіламі, імёны ўсіх членаў журы будуць абвешчаныя яшчэ да пачатку конкурсу, як мяркуецца, 1 мая 2014 года. Пасля фіналу будуць апублікаваныя ўсе ацэнкі кожнага члена журы, а таксама вынікі галасавання кожнай краіны-удзельніцы. Змены закранулі і адбор членаў журы — адзін і той жа член журы будзе судзіць толькі раз у тры гады[23][24].

Графічны дызайн

19 снежня 2013 года адбылася прэзентацыя тэмы дызайну конкурсу і самога лагатыпа. Сімвалам гэтага года стаў сіне-блакітны брыльянт.[21][25]

Сцэна

Сцэна мела форму вялізнага брыльянта, як на лагатыпе, на які білі пражэктары, а таксама часам феерверкі зверху і дым знізу. Подыум сцэны быў уладкаваны ў выглядзе вялізнага медыйнага экрана, акружанага пражэктарамі і сопламі феерверкаў, якія блі ўверх у басейне, і ў які саскоквалі танцоры падчас некаторых шоў-выступленняў. На сцэне была ўсталяваная велізарная 40-тоная канструкцыя ў выглядзе вуглавога каркаса-лясоў са светлавых трубак з пражэктарамі ў вузлах, на канструкцыю праецыяваліся лазерна-светлавыя малюнкі. Усяго сцэна мела больш за 3000 агнёў і больш чым 1200 квадратных метраў святлодыёдных экранаў[26].

Правядзенне

Лёсаванне

Размеркаванне на паўфіналы прайшло 20 студзеня 2014 года ў Капенгагене, дзе ў агульнай складанасці 28 краін былі падзелены на 2 паўфінала. Лёсаванне прайшло ў мэрыі Капенгагена.[27][28] Краіны-ўдзельніцы, за выключэннем Швецыі, Нарвегіі і Ізраіля, у тым ліку і краіны «Вялікай пяцёркі», былі аўтаматычна размеркаваны на два паўфіналы і фінал, астатнія краіны былі падзеленыя на 6 кошыкаў.[29][30]

Кошык 1Кошык 2Кошык 3Кошык 4Кошык 5Кошык 6
  • Эстонія
  • Фінляндыя
  • Ісландыя
  • Латвія
  • Літва
  • Азербайджан
  • Беларусь
  • Грузія
  • Расія
  • Украіна

Крым

У канцы красавіка 2014 года, па вынікам падзей, якія адбыліся на Украіне і ў Крыму, Еўрапейскі вяшчальны саюз і дацкая тэлекампанія «DR» прынялі рашэнне, што вынікі тэлегаласавання ў рэгіёне будуць залічвацца як галасы ад Украіны — у сувязі ўкраінскай прыналежнасцю аператараў сувязі на паўвостраве.[31][32]

Удзельнікі

24 лістапада рэферэнс-група абвясціла, што Швецыя і Нарвегія будуць удзельнічаць у розных паўфіналах. Гэта было зроблена для таго, каб забяспечыць справядлівае размеркаванне квіткоў у Скандынаўскім рэгіёне. Такім чынам, у Жэневе было прынята рашэнне, што Швецыя будзе ўдзельнічаць у першым паўфінале, а Нарвегія ў другім[33].

Вяртанне

Адмова ад ўдзелу

  •  Андора — Прадстаўнік нацыянальнага вяшчальнік заявіў, што Андора не вернецца на Еўрабачанне 2014 з-за недахопу сродкаў і маленькага бюджэту краіны[34]
  • Балгарыя — Нягледзячы на тое, што Балгарыя абвясціла пра свой удзел, 22 лістапада 2013, мясцовы тэлеканал BNT абвясціў аб сыходзе Балгарыі з конкурсу з-за скарачэння бюджэту і фінансавых прычын.[35] 7 студзеня 2014 года балгарскі вяшчальнік, БНТ, афіцыйна пацвердзіў, што краіна не будзе прымаць удзел у конкурсе ў 2014 годзе[36]
  • Боснія і Герцагавіна — 18 лістапада 2013 года стала вядома, што Боснія і Герцагавіна вяртаецца на конкурс пасля аднаго года няўдзелу ў конкурсе.[37] Аднак 18 снежня 2013 года было абвешчана, што Боснія і Герцагавіна не будзе прымаць удзел у сувязі з адсутнасцю спонсарства.[38][39] 
  • Люксембург — Галоўны выканаўчы дырэктар RTL Télé Lëtzebuerg Аліян Бервік заявіў, што Люксембург не вернецца на конкурс, спасылаючыся на фінансавыя цяжкасці і адсутнасць грамадскага цікавасці да конкурсу[40][41]
  • Марока — 11 верасня 2013 года мараканскі нацыянальны вяшчальнік, SNRT, заявіў, што ў іх няма намераў вяртацца на конкурс у наступным годзе. Такім чынам, Марока не будзе ўдзельнічаць у Даніі на конкурсе песні Еўрабачанне. І ўсё ж SNRT не выключае магчымасць аднойчы вярнуцца на конкурс, але ў цяперашні час гэта пакуль па-за планамі[42]
  • Манака — Манакскі вяшчальнік, «Télé Monte Carlo» (TMC), паведаміў сайту Esctoday.com, што краіна не вернецца на конкурс ў 2014 годзе[43]
  • Сербія — 22 лістапада 2013 года Сербія афіцыйна адмовілася ад удзелу ў конкурсе па фінансавых прычынах.[44]
  • Славакія — адмаўляецца вяртацца на конкурс у гэтым годзе. Прадстаўнік нацыянальнага вяшчальніка RTVS заяўляе: «Еўрабачанне за межамі нашых магчымасцяў». Да таго ж краіне ніколі не ўдавалася дамагчыся поспеху на конкурсе[45][46]
  • Харватыя — Харвацкі вяшчальнік HRT 19 верасня заявіў, што краіна не будзе ўдзельнічаць у конкурсе ў 2014 годзе, спасылаючыся на эканамічныя цяжкасці[47][48][49]
  •  Чэхія — З 2010 года Чэхія адмаўляецца ўдзельнічаць у конкурсе з-за няўдалых выступаў яе прадстаўнікоў. Прадстаўнік нацыянальнага вяшчальніка заявіў: «Мы сапраўды не плануем ўдзельнічаць у конкурсе Еўрабачанне. Нашай краіне не ўдавалася нават прайсці ў фінал, і да таго ж краіна не набірала больш за 9 ачкоў у паўфіналах за 3 разы ўдзелу ў конкурсе Еўрабачанне»[50]
  • Кіпр — Галоўны вяшчальнік Кіпра заявіў аб тым, што Кіпр адмаўляецца ўдзельнічаць на Еўрабачанні 2014. Прычына — фінансавы крызіс у краіне[51]
  • Турцыя — 7 лістапада 2013 вяшчальнік Турцыі TRT абвясціў, што яны не прымуць удзел у конкурсе 2014 з-за бягучай абстаноўкі. Прычынай такога рашэння стала зноў незадаволенасць увядзення змешанага журы / сістэмы тэлегаласавання і бягучага статусу «Вялікі пяцёркі».[52]

Выканаўцы, якія ўжо ўдзельнічалі ў Еўрабачанні раней

Якія выступалі як паўнавартасныя выканаўцы

Якія выступалі як бэк-вакалісты

Першы паўфінал

У першым паўфінале галасуюць: Іспанія, Францыя, Данія. Сінім колерам пазначаныя краіны, якія прайшлі ў фінал.[28]

[53]Краіна[54]МоваВыканаўца[55]Песня[55]ПеракладБалыМесца
01 АрменіяАнглійскаяАрам MP3«Not Alone»«Не адна»1214
02 ЛатвіяАнглійская«Aarzemnieki»«Cake to Bake»1«Торт іспячы»3313
03 ЭстоніяАнглійскаяТаня«Amazing»«Цудоўна»3612
04 ШвецыяАнглійскаяСана Нільсэн«Undo»«Адмяніць»1312
05 ІсландыяАнглійская«Pollapönk»«No Prejudice»«Без забабонаў»618
06 АлбаніяАнглійскаяХерсі«One Night’s Anger»«Гнеў ночы»2215
07 РасіяАнглійская«Сёстры Талмачовы»«Shine»«Ззяй»636
08 АзербайджанАнглійскаяДыляра Кязімава«Start a Fire»«Запалі агонь»579
09 УкраінаАнглійскаяМарыя Ярамчук«Tick-Tock»«Цік-так»1185
10 БельгіяАнглійскаяАксель Ірсу«Mother»«Маці»2814
11  МалдоваАнглійскаяКрысціна Скарлат«Wild Soul»«Дзікая душа»1316
12 Сан-МарынаАнглійскаяВалянціна Манета«Maybe (Forse)»«Можа быць»4010
13 ПартугаліяПартугальскаяСузі«Quero ser tua»«Хачу быць тваёй»3911
14 НідэрландыАнглійская«The Common Linnets»«Calm After the Storm»«Зацішша пасля буры»1501
15  ЧарнагорыяЧарнагорскаяСяргей Чэткавіч«Moj svijet» (Мој свијет)«Мой свет»637
16 ВенгрыяАнглійскаяАндраш Калаі-Сондэрс«Running»«Бегчы»1273
1. Песня на англійскай мове, аднак яна мае некалькі фраз на латышскай мове.

Другі паўфінал

У другім паўфінале галасуюць: Германія, Італія, Вялікабрытанія. Сінім колерам пазначаныя краіны, якія прайшлі ў фінал.[28]

[53]Краіна[54]МоваВыканаўца[56]Мова[56]ПеракладБалыМесца
01 МальтаАнглійская«Firelight»«Coming Home»«Вяртанне дадому»639
02 ІзраільАнглійская,
Іўрыт
Мей Файнгальд«Same Heart»«Тое ж сэрца»1914
03 НарвегіяАнглійскаяКарл Эспен«Silent Storm»«Ціхі шторм»776
04 ГрузіяАнглійская«The Shin» і Марыка Эбралідзэ«Three Minutes to Earth»«Тры хвіліны да Землі»1515
05 ПольшчаПольская,
Англійская
Данатан і Клеа«My Słowianie — We Are Slavic»«Мы славяне»708
06 АўстрыяАнглійскаяКанчыта Вурст«Rise Like a Phoenix»«Паўстану нібы Фенікс»1691
07 ЛітваАнглійскаяВілія Матачунайтэ«Attention»«Увага»3611
08 ФінляндыяАнглійская«Softengine»«Something Better»«Нешта лепшае»973
09 ІрландыяАнглійская«Can-Linn» і Кейсі Сміт«Heartbeat»«Сэрцабіцце»3512
10 БеларусьАнглійскаяTeo«Cheesecake»«Чызкейк»875
11 МакедоніяАнглійскаяТыяна Дапчэвіч«To the Sky»«Да неба»3313
12 ШвейцарыяАнглійскаяSebalter«Hunter of Stars»«Паляўнічы зорак»924
13 ГрэцыяАнглійская«Freaky Fortune» і RiskyKidd«Rise Up»«Узлятай»747
14 СлавеніяАнглійская,
Славенская
Тынкара Ковач«Round and Round»«Зноў і зноў»5210
15 РумыніяАнглійскаяПаўла Селінг і Аві«Miracle»«Цуд»1252

Фінал

[57]Краіна[54]МоваВыканаўца[58]Песня[58]ПеракладБалыМесца
01 УкраінаАнглійскаяМарыя Ярамчук«Tick-Tock»«Цік-так»1136
02 БеларусьАнглійскаяTeo«Cheesecake»«Чызкейк»4316
03 АзербайджанАнглійскаяДыляра Кязімава«Start a Fire»«Запалі агонь»3322
04 ІсландыяАнглійская«Pollapönk»«No Prejudice»«Без забабонаў»5815
05 НарвегіяАнглійскаяКарл Эспен«Silent Storm»«Ціхі шторм»888
06 РумыніяАнглійскаяПаўла Селінг і Аві«Miracle»«Цуд»7212
07 АрменіяАнглійскаяАрам MP3«Not Alone»«Не адна»1744
08  ЧарнагорыяЧарнагорскаяСяргей Чэткавіч«Moj svijet» (Мој свијет)«Мой свет»3719
09 ПольшчаПольская,
Англійская
Данатан і Клеа«My Słowianie — We Are Slavic»«Мы славяне»6214
10 ГрэцыяАнглійская«Freaky Fortune» і RiskyKidd«Rise Up»«Узлятай»3520
11 АўстрыяАнглійскаяКанчыта Вурст«Rise Like a Phoenix»«Паўстану нібы Фенікс»2901
12 ГерманіяАнглійская«Elaiza»«Is It Right»«Правільна ці гэта»3918
13 ШвецыяАнглійскаяСана Нільсэн«Undo»«Адмяніць»2183
14 ФранцыяФранцузская«TWIN TWIN»«Moustache»2«Вусы»226
15 РасіяАнглійская«Сёстры Талмачовы»«Shine»«Ззяй»897
16 ІталіяІтальянскаяЭма Маронэ«La mia citt໫Мой горад»3321
17 СлавеніяАнглійская,
Славенская
Тынкара Ковач«Round and Round»«Зноў і зноў»925
18 ФінляндыяАнглійская«Softengine»«Something Better»«Нешта лепшае»7211
19 ІспаніяІспанская,
Англійская
Рут Ларэнса«Dancing in the Rain»«Танцуючы пад дажджом»7410
20 ШвейцарыяАнглійскаяSebalter«Hunter of Stars»«Паляўнічы зорак»6413
21 ВенгрыяАнглійскаяАндраш Калаі-Сондэрс«Running»«Бегчы»1435
22 МальтаАнглійская«Firelight»«Coming Home»«Вяртанне дадому»3223
23 ДаніяАнглійскаяБасім«Cliche Love Song»«Клішэ песні пра каханне»749
24 НідэрландыАнглійская«The Common Linnets»«Calm After the Storm»«Зацішша пасля буры»2382
25 Сан-МарынаАнглійскаяВалянціна Манета«Maybe (Forse)»«Можа быць»1424
26 ВялікабрытаніяАнглійскаяМолі Смітэн-Даўнс«Children of the Universe»«Дзеці Сусвету»4017
2. Песня на французскай мове, аднак яна мае некалькі фраз на англійскай і іспанскай мовах.
Злева направа: Канчыта Вурст, пераможца конкурсу песні «Еўрабачанне 2014» (Аўстрыя); The Common Linnets, 2-е месца (Нідэрланды); Сана Нільсэн, 3-е месца (Швецыя)

Зноскі

Спасылкі