Конкурс песні Еўрабачанне 2001

Конкурс песні Еўрабачанне 2001 — 46-ы конкурс песні Еўрабачанне. Ён прайшоў 12 мая 2001 года ў горадзе Капенгаген (Данія). Арганізатары конкурсу сутыкнуліся з праблемай пошуку месца для яго правядзення. Ім стаў стадыён «Паркен». Ён стаў найбуйнейшым збудаваннем, які прымаў конкурс, сабраўшы 38 тысяч гледачоў. У конкурсе ўдзельнічалі 23 краіны. Польшча, Боснія, Славенія, Партугалія, Літва і Грэцыя вярнуліся ў лік удзельнікаў, замяніўшы 7 краін з горшым сярэднім вынікам за апошнія 5 гадоў.

Конкурс песні Еўрабачанне 2001
Дата
Фінал12 мая 2001
Правядзенне
Месца правядзенняСцяг Даніі Стадыён Парен, Капенгаген, Данія
Вядучы(я)Наташа Крон-Бак і Серэна Пілмарк
Тэлеканал гаспадароўСцяг Даніі DR
Удзельнікі
Колькасць краін23
ВяртаннеСцяг Босніі і Герцагавіны Боснія і Герцагавіна
Сцяг ГрэцыіГрэцыя
Сцяг Літвы Літва
Сцяг Партугаліі Партугалія
Сцяг Польшчы Польшча
Сцяг Славеніі Славенія
Адмовіліся ад удзелуСцяг Аўстрыі Аўстрыя
Сцяг Бельгіі Бельгія
Сцяг Кіпра Кіпр
Сцяг Румыніі Румынія
Сцяг Паўночнай Македоніі Рэспубліка Македонія
Сцяг Фінляндыі Фінляндыя
Галасаванне
Сістэма галасаванняКожная краіна ацэньвае 10 удзельнікаў ацэнкамі 1-8, 10, 12
Пераможная песняСцяг Эстоніі «Everybody» (Эстонія)
Конкурс песні Еўрабачанне
2000 2002

З гэтага года тэлефоннае галасаванне зрабілася абавязковым. Аднак, Харватыя, Грэцыя і Мальта ўжывалі змяшаную мадэль галасавання, а Боснія і Герцагавіна, Турцыя і Расія выкарыстоўвалі галасаванне журы, што дапускалася ў выключных выпадках.

Падчас галасавання дацкі гурт «Aqua» выканаў свае хіты пад акампанемент дацкага перкусійная дуэта «Safri Duo».

Зноскі

Спасылкі