Амяльнянскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Коланскі сельсавет)

Амяльня́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Амяльная.

Амяльнянскі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць уІвацэвіцкі раён
Уключае5 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтрАмяльная
Дата ўтварэння12 кастрычніка 1940
Дата скасавання9 жніўня 2022
Насельніцтва (2019)952
Амяльнянскі сельсавет на карце
Часавы поясUTC+03:00
Тэлефонны код+375 1645
Код аўтам. нумароў1

Гісторыя

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Коланскі сельсавет у складзе Целяханскага раёна Пінскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Коланск. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. З 8 жніўня 1959 года ў складзе Лагішынскага раёна, з 25 снежня 1962 года — Пінскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — адноўленага Івацэвіцкага раёна, за выключэннем вёсак Азарычы, Клятная і Сакалоўка, якія засталіся ў складзе Пінскага раёна[1]. 17 лістапада 1980 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Амяльная, сельсавет перайменаваны ў Амяльнянскі[2]. Скасаваны 9 жніўня 2022 года, тэрыторыя далучана да Святавольскага сельсавета[3].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1133 чалавекі[4], з іх 97,1 % — беларусы, 1,5 % — рускія, 0,8 % — палякі[5]; паводле перапісу 2019 года — 952 чалавекі[6].

Колькасць двароў — 518 (2014 год).

Склад

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 5 населеных пунктаў: аграгарадок Амяльная, вёскі Глінная, Гошча, Каранная і Коланск.

Інфраструктура

Адукацыя

  • Амяльнянская сярэдняя школа
  • Амяльнянскі дзіцячы садок

Ахова здароўя

  • Амяльнянская ўрачэбная амбулаторыя

Культура

  • Амяльнянскі сельскі Дом культуры
  • Коланскі дом сацыяльных паслуг
  • Бібліятэка, аграгарадок Амяльная

Крыніцы

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.