Кнуд VI (кароль Даніі)

кароль Даніі (1182—1202)

Кнуд VI (дацк.: Knud 6., 1163 — 12 лістапада 1202) — кароль Даніі з 1182 года, суправіцель свайго бацькі Вальдэмара I з 1170. Старэйшы сын Вальдэмара I і Сафіі Валадараўны. Па час яго праўлення Данія распаўсюдзіла свой уплыў на тэрыторыі Свяшчэннай Рымскай імперыі ўздоўж паўднёвага берага Балтыйскага мора (Памеранія, Мекленбург, Гольштэйн). Роля Кнуда ў пашырэнні тэрыторыі Даніі была менш значная ў параўнанні з дзейнасцю яго брата Вальдэмара, герцага Гольштэйна (пасля дацкі кароль Вальдэмар II), і дацкага архібіскупа Абсалона.

Кнуд VI
дацк.: Knud 6.
Пячатка Кнуда VI
Пячатка Кнуда VI
Сцяг19-ы кароль Даніі Сцяг
1182 — 1202
Сумесна зВальдэмар I Вялікі (1157 — 1182)
ПапярэднікВальдэмар I Вялікі
ПераемнікВальдэмар II
Сцяг Суправіцель караля Даніі Сцяг
1170 — 1182
Нараджэнне1163
Смерць12 лістапада 1202
  • невядома
Месца пахавання
РодЭстрыдсены
БацькаВальдэмар I Вялікі
МаціСафія Валадараўна
ЖонкаГертруда Баварская[d][1]
ДзеціНе
Веравызнаннехрысціянства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы