З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кля́сціцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Расонскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі . Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Клясціцы .
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Расонскага раёна Полацкай акругі БССР . Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Расонскім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Полацкай вобласці , з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. 23 лістапада 1959 года ў склад сельсавета з Сяляўшчынскага сельсавета перададзены вёскі Замошша і Канцавыя, з Сакалішчанскага сельсавета — вёскі Абухава і Купелішча [1] . З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Верхнядзвінскага раёна , за выключэннем вёскі Замошша , якая была перададзена ў склад Полацкага раёна [2] . З 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Расонскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Клясціцкага сельсавета 21 населены пункт[3] . 4 сакавіка 1987 года ў склад сельсавета з Сакалішчанскага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (вёскі Валатоўкі і Галоўчыцы )[4] . 8 красавіка 2004 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаваных Марачкоўскага (5 населеных пунктаў: вёскі Залессе , Марачкова , Маторына , Мілавіды і Роўнае Поле ) і Юхавіцкага (4 населеныя пункты: вёскі Красны Бор , Сасновы Бор , Хаданы і Юхавічы ) сельсаветаў, у склад Сакалішчанскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў, якія знаходзіліся ў межах камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Гвардыя» (Валатоўкі , Галоўчыцы , Забалоцце, Купелішча і Маркова )[5] . 22 снежня 2009 года скасавана вёска Залессе [6] . 1 ліпеня 2021 года ў склад Верхнядзвінскага раёна перададзены хутар Дабраплёсаўскі [7] [8] .
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1570 чалавек[9] , з іх 89,6 % — беларусы , 8,5 % — рускія , 0,9 % — украінцы [10] ; паводле перапісу 2019 года — 1143 чалавекі[11] .
Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД , 2012. — 172 с.
Цэнтр Вёскі
Клясціцкі сельсавет у гістарычных адміністрацыйных адзінках
Расонскі раён існуе ў 1924—1962 гадах і з 1965 года
Гарадскія пасёлкі Сельсаветы Альбрэхтаўскі (1924—1958, з 1996)Бірузоўскі (1973—1996)Гарбачэўскі (1924—1962, з 1965)Дварышчанскі (1968—2004)Дзмітраўскі (1924—1957)Дудчынскі (1954—1962)Заборскі (1931—1962, 1965—2004)Клясціцкі (1924—1962, з 1965)Краснапольскі (з 1966)Круцікаўскі (1927—1954)Марачкоўскі (1983—2004)Мілавідскі (1924—1954)Паповалуцкі (1927—1931)Парэцкі (1924—1962, 1965—1973)Раўнапольскі (1954—1962, 1965—1983)Руднянскі (1924—1954)Сакалішчанскі (1924—1962, з 1965)Старадворскі (1927—1954)Сяляўшчынскі (1924—1962, 1965—1967)Тродавіцкі (1927—1954, 1962, 1965—1966)Чырванаборскі (1927—1962, 1965—1968)Шнітаўскі (1927—1954)Шуляцінскі (1954—1962)Юхавіцкі (1924—1962, 1965—2004)Янкавіцкі (з 1967)
Верхнядзвінскі (да 1962 года Дрысенскі) раён існуе з 1924 года