Клаўдзіа Бавю

французскі і гвадэлупскі футбаліст

Клаўдзіа Бавю (фр.: Claudio Beauvue; нап. 16 красавіка 1988, Сен-Клод, Гвадэлупа) — французскі футбаліст гвадэлупскага паходжання, атакуючы паўабаронца клуба «Кале».

Футбол
Клаўдзіа Бавю
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся16 красавіка 1988(1988-04-16)[1] (36 гадоў)
Грамадзянства Гвадэлупа
 Францыя
Рост174 см
Вага64 кг
Пазіцыянападнік
Інфармацыя пра клуб
КлубФранцыя Кале
Маладзёжныя клубы
2005—2006Францыя Нант
Клубная кар’ера[* 1]
2006—2012Францыя Труа99 (17)
2011—2012  Францыя Шатару37 (10)
2012—2013Францыя Шатару21 (6)
2013  Францыя Бастыя15 (1)
2013—2015Францыя Генгам72 (22)
2015—2016Францыя Алімпік Ліён19 (5)
2016—2020Іспанія Сельта23 (2)
2017—2018  Іспанія Леганес28 (2)
2018—2019  Францыя Кан25 (3)
2020—2021Іспанія Дэпартыва26 (3)
2021—2023Францыя Булонь26 (3)
2023Францыя Іўры12 (3)
2023—Францыя Кале
Нацыянальная зборная[* 2]
2016—2018Гвадэлупа Гвадэлупа3 (1)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кар’ера

Пачаў займацца футболам у Гвадэлупе, адкуль неўзабаве перабраўся ў еўрапейскую частку Францыі. У 2005 годзе стаў іграком «Нанта», дзе гуляў за другую каманду ў аматарскай лізе.

У 2006 годзе стаў іграком «Труа», але першы сезон таксама правёў у другой камандзе. У склад асноўнай каманды далучыўся ў 2007 годзе, аднак асноўным іграком стаў толькі ў сезоне 2008/09, паводле вынікаў якога каманда пакінула Лігу 2. Нягледзячы на гэта Бавю працягнуў быць лідарам каманды і вярнуў каманду ў другі дывізіён, дзе правёў з клубам яшчэ адзін сезон.

Апасля ігрок выступаў за «Шатару», спачатку на правах арэнды, а потым клуб поўнасцю выкупіў кантракт іграка. У 2013 годзе на ўмовах арэнды прыяднаўся да «Бастыі». 18 ліпеня 2013 года перайшоў у склад клуба Лігі 1 «Генгама». У новай камандзе адразу стаў асноўным іграком і ў першым жа сезоне дапамог камандзе атрымаць перамогу ў Кубку Францыі, згуляўшы ў тым ліку і ў фінальным матчы.

Улетку 2015 года папоўніў склад ліёнскага «Алімпік», але ўжо ў студзені 2016 года перайшоў у клуб іспанскай Ла Лігі «Сельта»[2]. У жніўні 2017 года быў аддадзены ў арэнду «Леганесу» на адзін сезон. У жніўні 2018 года на правах арэнды далучыўся да «Кана», па заканчэнні сезона 2018/19 вярнуўся ў «Сельту», за якую, аднак, у сезоне 2019/20 не выхадзіў на поле.

У студзені 2020 года перайшоў у «Дэпартыва» з Ла-Каруньі. У жніўні 2021 года вярнуўся ў Францыю, стаў выступаць за «Булонь». У лютым 2023 года далучыўся да «Іўры», а ў ліпені 2023 года папоўніў склад «Кале».

Дасягненні

«Генгам»:

Крыніцы

Спасылкі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонВасіль БыкаўКупаллеВалерый Станіслававіч МянжынскіФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіУННВУдзельнік:ZlyiLev/Парламенцкія выбары ў Італіі (2022)o67n9Марат Сяргеевіч МаркаўДругая сусветная вайнаБеларусьВікіпедыя:ФорумПравы чалавека ў БеларусіSpecial:SearchСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020—2021 гадахУладзімір КараткевічВікіпедыяВікіпедыя:СупольнасцьМайк ПампеаСпіс беларускіх імёнРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)Шаблон:РэвалюцыяЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаШаблон:Выбраны зместНародная дэмакратыяБеларуская моваЯкуб КоласМікалай Багданавіч ЭнгельгартМодуль:NavboxФранцыск СкарынаВялікае Княства ЛітоўскаеІван НавуменкаВікіпедыя:ДаведкаМАЗ-5335 (сямейства)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасці