Клас-Ян Хюнтэлар

нідэрландскі футбаліст

Клас-Ян Хюнтэлар (нідэрл.: Klaas-Jan Huntelaar; нар. 12 жніўня 1983, Вор-Дрэмпт, Нідэрланды) — нідэрландскі футбаліст, нападнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Нідэрландаў (2006—2015). Хюнтэлар з’яўляецца пладавітым нападнікам[3] з бліскучай тэхнікай і атлетызмам[4], яго часцяком параўноўваюць па стылі з такімі ігракамі, як Марка ван Бастэн[5] і Руд ван Ністэльрой[6].

Футбол
Клас-Ян Хюнтэлар
Агульная інфармацыя
Поўнае імяДырк Клас-Ян Хюнтэлар
МянушкіПаляўнічы, Клас-Ян Галтэлар
Нарадзіўся12 жніўня 1983(1983-08-12)[1][2][…] (40 гадоў)
Грамадзянства Нідэрланды
Рост186 см
Вага78 кг
Пазіцыянападнік
Інфармацыя пра клуб
Клубзавяршыў кар’еру
Маладзёжныя клубы
1988—1994Нідэрланды Хюмела эн Кепель
1994—2000Нідэрланды Дэ Графсхап
2000—2002Нідэрланды ПСВ
Клубная кар’ера[* 1]
2002—2004Нідэрланды ПСВ1 (0)
2002—2003  Нідэрланды Дэ Графсхап9 (0)
2003—2004  Нідэрланды АГОВВ35 (26)
2004—2006Нідэрланды Херэнвен46 (34)
2006—2008Нідэрланды Аякс92 (76)
2008—2009Іспанія Рэал Мадрыд20 (8)
2009—2010Італія Мілан25 (7)
2010—2017Германія Шальке 04175 (82)
2017—2021Нідэрланды Аякс85 (45)
2021Германія Шальке 049 (2)
Нацыянальная зборная[* 2]
2000Нідэрланды Нідэрланды (да 17)6 (3)
2001Нідэрланды Нідэрланды (да 18)2 (1)
2000—2002Нідэрланды Нідэрланды (да 19)20 (8)
2003Нідэрланды Нідэрланды (да 20)1 (0)
2004—2006Нідэрланды Нідэрланды (да 21)23 (18)
2006—2015Нідэрланды Нідэрланды76 (42)
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты свету
СрэбраПАР 2010
БронзаБразілія 2014
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера

ПСВ

У 2000 годзе шаснаццацігадовы Хюнтэлар паступіў у футбольную акадэмію ПСВ і неўзабаве праявіў сябе ў моладзевай камандзе як добры бамбардзір. Ён дэбютаваў у матчы за асноўны склад ПСВ у другой палове сезона 2002/03, але гэты матч стаў адзіным, праведзеным за клуб з Эйндхавена ў чэмпіянаце Нідэрландаў.

«Дэ Графсхап» і «Апельдорн»

Не здолеўшы замацавацца ў асноўным складзе ПСВ, Гюнтелар адправіўся ў арэнду ў клуб «Дэ Графсхап», каб набрацца вопыту. Ён згуляў 9 матчаў у чэмпіянаце і адзін у Кубку Нідэрландаў, але ні разу не здолеў забіць.

Улетку 2003 года ён зноў быў адпраўлены ў арэнду, на гэты раз у клуб «Апельдорн», які выступаў у першым дывізіёне. Там Хюнтэлару атрымалася забіць 26 галоў у 35 матчах і стаць найлепшым бамбардзірам дывізіёна.

«Херэнвен»

Пасля таго, як ігрок вырашыў не падаўжаць свой кантракт з ПСВ, «Херэнвен» набыў яго за 100 тысяч еўра. У першым сваім паўнавартасным сезоне ў вышэйшым дывізіёне Хюнтэлар забіў 17 галоў у 31 матчы і дапамог «Херэнвену» патрапіць у Кубак УЕФА. За палову сезона 2005/06 ён забіў 17 галоў у 15 матчах і зімой перайшоў у «Аякс», які заплаціў за яго 9 млн еўра.

«Аякс»

Хюнтэлар адразу дамогся поспеху ў «Аяксе», забіўшы адзін з самых прыгожых галоў сезона ўдарам праз сябе ў дададзены час на паўфінальным матчы Кубка Нідэрландаў супраць «Роды». Па выніках сезона Хюнтэлар стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату, забіўшы 33 галы.

«Рэал»

У пачатку снежня 2008 года было абвешчана аб тым, што «Аякс» і мадрыдскі «Рэал» дасягнулі пагаднення па трансферы футбаліста, 4 снежня прайшла цырымонія, у якой нідэрландскі футбаліст быў афіцыйна прадстаўлены ў якасці іграка «каралеўскага клуба» і атрымаў футболку з нумарам 19.

«Мілан»

7 жніўня 2009 года Хюнтэлар падпісаў кантракт да 30 чэрвеня 2013 года з італьянскім «Міланам», сума трансферу склала каля 15 мільёнаў еўра.

«Шальке 04»

31 жніўня 2010 года Хюнтэлар перайшоў у нямецкі «Шальке 04»[7], дзе да яго вярнулася яго ранейшая выніковасць.

Вяртанне ў «Аякс»

1 чэрвеня 2017 года «Аякс» абвясціў аб вяртанні Хюнтэлара ў каманду[8].

У студзені 2021 года зноў далучыўся да «Шальке 04»[9], а па заканчэнні сезона 2020/21 завяршыў прафесійную кар’еру.

Міжнародная кар’ера

Дэбютаваў у зборнай Нідэрландаў 16 жніўня 2006 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Ірландыі і адразу забіў 2 мячы.

Дасягненні

Клубныя

«Аякс»:

  • Чэмпіён Нідэрландаў: 2019
  • Уладальнік Кубка Нідэрландаў (3): 2006, 2007, 2019
  • Уладальнік Суперкубка Нідэрландаў (2): 2007, 2019

«Шальке 04»:

Міжнародныя

Нідэрланды:

Зноскі

  • «Huntelaar swaps Madrid for Milan». UEFA.com.
  • «The Hunter’s pursuit of excellence» Архівавана 9 ліпеня 2014.. FIFA.com.
  • «Huntelaar follows Van Basten» Архівавана 7 красавіка 2008.. UEFA.com.
  • Hodges, Vicki (11 January 2008). «Man United keen on Dutch striker Huntelaar». London: The Telegraph.
  • «Klaas-Jan Huntelaar stürmt künftig für Schalke 04!» Архівавана 2 верасня 2010. FC Schalke 04.de
  • Хунтелар вернулся в «Аякс». by.tribuna.com.
  • Хунтелар вернулся в «Шальке». 37-летний форвард подписал контракт до конца сезона. by.tribuna.com.
  • Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонВасіль БыкаўКупаллеВалерый Станіслававіч МянжынскіФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіУННВУдзельнік:ZlyiLev/Парламенцкія выбары ў Італіі (2022)o67n9Марат Сяргеевіч МаркаўДругая сусветная вайнаБеларусьВікіпедыя:ФорумПравы чалавека ў БеларусіSpecial:SearchСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020—2021 гадахУладзімір КараткевічВікіпедыяВікіпедыя:СупольнасцьМайк ПампеаСпіс беларускіх імёнРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)Шаблон:РэвалюцыяЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаШаблон:Выбраны зместНародная дэмакратыяБеларуская моваЯкуб КоласМікалай Багданавіч ЭнгельгартМодуль:NavboxФранцыск СкарынаВялікае Княства ЛітоўскаеІван НавуменкаВікіпедыя:ДаведкаМАЗ-5335 (сямейства)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасці