Кладонія

Кладонія (Cladonia) — род лішайнікаў сямейства Кладоніевыя (Cladoniaceae), які ўключае ў сябе каля 300 відаў, шырока распаўсюджаных ва ўсіх раслінна-кліматычных зонах, ад палярных пустыняў да тропікаў.

Кладонія

Cladonia uncialis
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cladonia P. Browne, 1756 nom. cons.

Сінонімы
  • Cenomyce Ach.
  • Cladina Nyl.
  • Cladona Adans.
  • Helopodium Ach. ex Michx.
  • Phyllocarpos Poir.
  • Schasmaria (Ach.) Gray

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  189842
NCBI  5199
EOL  16420
MB  1078

Біялагічнае апісанне

Гэты род характарызуецца падзелам слаявіны на дзве часткі — першасную і другасную. Першасная слаявіна гарызантальная, складаецца з лускавінак рознай формы і велічыні (ад 1 да 30 мм), якія пакрываюць субстрат, якім можа быць глеба, кара, драўніна і г. д. Часам яны ўтвараюць шчыльнае покрыва ці па меры старэння лішайніку становяцца рэдкімі або зусім знікаюць.

З першаснай слаявіны вырастае другасная вертыкальная слаявіна — падэцыі. Яны бываюць вельмі разнастайнай формы — простыя палачкападобныя, простыя са аднастайнымі пашырэннямі, разрэджаныя або густа галінаваныя і г. д. Унутры яны маюць паражніну, а звонку пакрытыя каравым пластом з густа сплеценых гіфаў, часам каравы пласт адсутнічае. Сценкі падэцыяў утвораны асяродкам і ўтрымліваюць водарасцевы пласт.

Вышыня падэцыяў у большасці відаў 2-8 см, рэдка да 20 см. Падэцыі нярэдка пакрытыя лускавінкамі — філакладыямі, якія павялічваюць іх асіміляцыйную паверхню. На падэцыях (у канцах, па краях сцыф, рэдка на сценках) сустракаюцца пладовыя целы — апатэцыі. Яны без слаявіннага краю, афарбаваныя ў карычневы, светла-буры або чырвоны колер. У сумках па восем аднаклетачных (часам чатырохклетачных) бясколерных спор. Пікнідзіі размешчаныя на лускавінках першаснай слаявіны або на падэцыях. Фікабіёнт звычайна зялёная аднаклетачная водарасць — Trebouxia.

Некаторыя віды

Зноскі

Літаратура

Спасылкі