Кевін Гроскройц

нямецкі футбаліст

Кевін Гроскройц (ням.: Kevin Großkreutz; нар. 19 ліпеня 1988, Дортмунд, ФРГ) — нямецкі футбаліст, паўабаронца клуба «Вакер Кастрап». Ігрок нацыянальнай зборнай Германіі (2010—2014).

Футбол
Кевін Гроскройц
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся19 ліпеня 1988(1988-07-19)[1][2] (35 гадоў)
Грамадзянства Германія
Рост186 см
Вага77 кг
Пазіцыялевы паўабаронца, правы абаронца
Інфармацыя пра клуб
КлубГерманія Вакер Кастрап
Маладзёжныя клубы
Германія Кемінггаўзен
Германія Меркур 07
Германія Барусія (Дортмунд)
2002—2006Германія Рот-Вайс (Ален)
Клубная кар’ера[* 1]
2006—2009Германія Рот-Вайс (Ален)95 (23)
2006—2007  Германія Рот-Вайс II (Ален)2 (2)
2009—2015Германія Барусія (Дортмунд)176 (23)
2015  Германія Барусія II (Дортмунд)6 (0)
2015—2016Турцыя Галатасарай0 (0)
2016—2017Германія Штутгарт26 (1)
2017—2018Германія Дармштат 9827 (3)
2018—2020Германія Юрдынген 0545 (0)
2021—2023Германія Бёвінггаўзен54 (8)
2023—Германія Вакер Кастрап
Нацыянальная зборная[* 2]
2010Германія Германія (да 21)1 (1)
2010—2014Германія Германія6 (0)
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты свету
ЗолатаБразілія 2014
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера

Раннія гады

Кевін пачынаў займацца футболам у Дортмундзе. Пасля заняткаў у школах «Кемінггаўзен» і «Меркур 07». Гроскройца ўзялі ў асноўную футбольную акадэмію горада — «Барусія». У 14 гадоў Кевін перайшоў у школу клуба «Рот-Вайс» з горада Ален, якому хлопец вельмі спадабаўся. «Барусія» не стала ўпірацца.

«Рот-Вайс» Ален

У 2007 годзе Кевін быў упершыню заяўлены за прафесійную каманду «Рот-Вайс». Дэбютаваў за клуб 16 верасня 2006 года ў матчы восьмага тура супраць другой каманды брэменскага «Вердэра», які скончыўся перамогай аленцаў з лікам 2:0. На 78-й хвіліне Гроскройц замяніў Ларса Тобарга[3]. У першым жа сезоне Кевін здолеў замацавацца ў аснове каманды, згуляўшы 27 матчаў і забіўшы 5 мячоў.

«Барусія» Дортмунд

У 2009 годзе, пасля паспяховага для Кевіна сезона ў Другой Бундэслізе, у якім ён згуляў 33 матчы і забіў 6 мячоў і яшчэ шэсць разоў асістуючы партнёрам, яго набыла дортмундская «Барусія», якая захацела вярнуць перспектыўнага іграка ў родны горад. 8 жніўня 2009 года Гроскройц дэбютаваў у Бундэслізе ў матчы першага тура супраць «Кёльна», які скончыўся перамогай чорна-жоўтых з лікам 1:0[4]. У сваім першым сезоне Кевін здолеў упэўнена замацавацца ў асноўным складзе.

У першай палове 2015 года Кевін гуляў за «Барусію II», бо новы галоўны трэнер дортмундцаў Томас Тухель не бачыў яго ў складзе. Улетку 2015 года паўабаронца меў намер пакінуць клуб, прадметны інтарэс праяўляў турэцкі «Галатасарай».

«Галатасарай»

31 жніўня 2015 года Гроскройц падпісаў кантракт з «Галатасараем», які заплаціў за паўабаронцу 1,5 млн еўра[5]. Аднак, праз два дні ФІФА абвясціла гэты пераход несапраўдным, бо не ўсе дакументы былі аформлены да закрыцца трансфернага акна[6]. Як вынік, да студзеня 2016 года Кевін не мог прымаць удзел у афіцыйных матчах [7].

«Штутгарт»

6 студзеня 2016 года, так і не згуляўшы за «Галатасарай», Гроскройц вярнуўся ў Бундэслігу, падпісаўшы кантракт са «Штутгартам»[8]. Застаўся ў «Штутгарце» і пасля яго вулету ў Другую Бундэслігу па выніках сезона 2015/16. У сакавіку 2017 года кантракт Гроскройца са «Штутгартам» быў разарваны пасля ўдзелу іграка ў бойцы[9].

Апошнія гады

У красавіку 2017 года ў якасці свабоднага агента падпісаў кантракт з клубам Бундэслігі «Дармштат 98» да лета 2019 года[10].

У ліпені 2018 года перайшоў у «Юрдынген 05», які пакінуў у кастрычніку 2020 года. З 2021 года стаў выступаць у рэгіянальнай Вестфаленлізе за «Бёвінггаўзен», у 2023 годзе далучыўся да клуба «Вакер Кастрап».

Міжнародная кар’ера

13 мая 2010 года дэбютаваў за зборную Германіі ў таварыскім матчы з нацыянальнай камандай Мальты, які скончыўся перамогай бундэстым з лікам 3:0. Кевін на 57-й хвіліне замяніў Тоні Кроаса і вельмі актыўна правёў матч, заслужыўшы пахвалу з боку шматлікіх заўзятараў[11].

Дасягненні

Клубныя

«Барусія» Дортмунд:

Міжнародныя

Германія:

Крыніцы

  • Spielstatistik Rot Weiss Ahlen - SV Werder Bremen II 2:0 (1:0). fussballdaten.de
  • Spielstatistik Borussia Dortmund - 1. FC Köln 1:0 (0:0). fussballdaten.de
  • Кевин Гросскройц стал игроком "Галатасарая". football.by
  • Трансфер Кевина Гросскройца в "Галатасарай" признан недействительным. football.by
  • Кевин Гросскройц: "К сожалению, до января я смогу показать себя лишь на тренировках "Галатасарая". football.by
  • Гросскройц вернулся в Бундеслигу. football.by
  • «Штутгарт» решил расторгнуть контракт с Гросскройцем после драки на студенческой вечеринке. by.tribuna.com
  • Гросскройц подписал контракт с «Дармштадтом». by.tribuna.com
  • Spielstatistik Deutschland - Malta 3:0 (1:0). fussballdaten.de
  • Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонВасіль БыкаўКупаллеВалерый Станіслававіч МянжынскіФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіУННВУдзельнік:ZlyiLev/Парламенцкія выбары ў Італіі (2022)o67n9Марат Сяргеевіч МаркаўДругая сусветная вайнаБеларусьВікіпедыя:ФорумПравы чалавека ў БеларусіSpecial:SearchСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020—2021 гадахУладзімір КараткевічВікіпедыяВікіпедыя:СупольнасцьМайк ПампеаСпіс беларускіх імёнРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)Шаблон:РэвалюцыяЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаШаблон:Выбраны зместНародная дэмакратыяБеларуская моваЯкуб КоласМікалай Багданавіч ЭнгельгартМодуль:NavboxФранцыск СкарынаВялікае Княства ЛітоўскаеІван НавуменкаВікіпедыя:ДаведкаМАЗ-5335 (сямейства)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасці