Калавуравіцкі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Калаву́равіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пінскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Калавуравічы.

Калавуравіцкі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць уПінскі раён
Уключае7 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтрКалавуравічы
Дата ўтварэння12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019)332
Код аўтам. нумароў1

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Качановіцкі сельсавет у складзе Пінскага раёна Пінскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Качановічы. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. 17 красавіка 1959 года вёскі Крывічы, Курадава I і Курадава II перададзены ў склад Лемяшэвіцкага сельсавета[1]. 16 красавіка 1973 года перайменаваны ў Калавуравіцкі, цэнтр перанесены ў вёску Калавуравічы[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 7 населеных пунктаў[3]. 15 красавіка 1985 года ў склад Парахонскага сельсавета перададзена вёска Маладзельчыцы[4]. 21 сакавіка 1988 года да сельсавета далучана частка тэрыторыі скасаванага Беразцоўскага сельсавета з вёскай Гальцы[5].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 570 чалавек[6], з іх 95,1 % — беларусы, 2,6 % — украінцы, 1,8 % — рускія[7]; паводле перапісу 2019 года — 332 чалавекі[8].

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.