Кацярына Анатолеўна Карстэн

Кацярына Анатолеўна Карстэн (па нараджэнні Хадатовіч; 2 чэрвеня 1972, в. Асечана, Крупскі раён Мінскай вобласці[4]) — савецкая і беларуская вяслярка ў акадэмічным веславанні. Першая двухразовая алімпійская чэмпіёнка ў алімпійскай камандзе Рэспублікі Беларусь (1996, 2000); шасціразовая чэмпіёнка свету (1997, 1999, 2005—2007, 2009) у веславанні ў лодцы-адзіночцы. Заслужаны майстар спорту СССР (1992). Першы поўны кавалер ордэна Айчыны (2008).

Кацярына Карстэн
Агульная інфармацыя
Полжанчына[1][2]
Поўнае імяКацярына Анатолеўна Карстэн (па нараджэнні Хадатовіч)
МянушкаKatya[3]
Спецыялізацыяакадэмічная грэбля
Нарадзілася2 чэрвеня 1972(1972-06-02)[1][2] (52 гады)
Грамадзянства СССР
 Беларусь
ТрэнерыАнатоль Квяткоўскі
Рост185 см[1]
Вага80 кг
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Спартыўная кар’ера

Выступаючы за Аб’яднаную каманду на Летніх Алімпійскіх гульнях 1992 года ў Барселоне, Карстэн атрымала бронзавы медаль.

Выступаючы за Беларусь, Карстэн атрымала па залатым медалі на Летніх Алімпійскіх гульнях 1996 года ў Атланце і 2000 года ў Сіднеі. На Летніх Алімпійскіх гульнях 2004 года ў Афінах яна атрымала срэбны медаль і на Летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года ў Пекіне — бронзавы.

Чэмпіёнка свету 2009. Прызнана лепшай спартсменкай года Беларусі.

Сямейнае жыццё

У 1998 годзе Кацярына Хадатовіч выйшла замуж за нямецкага бізнесмена Вільфрыда Карстэна і ўзяла яго прозвішча. Карстэны жывуць у Германіі, маюць дачку Аляксандру.

Палітычныя погляды

Падпісала адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе[5][6].

Зноскі

  • Olympedia — 2006.
  • Беларускія алімпійцы ў Рыа-дэ-Жанэйра Архівавана 23 жніўня 2017.
  • Стало известно, кто подписал открытое письмо спортсменов, выступающих за власть (руск.)(недаступная спасылка) (24 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2020. Праверана 24 лістапада 2020.
  • Подписи. Праверана 8 снежня 2020.
  • Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонВасіль БыкаўКупаллеВалерый Станіслававіч МянжынскіФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіУННВУдзельнік:ZlyiLev/Парламенцкія выбары ў Італіі (2022)o67n9Марат Сяргеевіч МаркаўДругая сусветная вайнаБеларусьВікіпедыя:ФорумПравы чалавека ў БеларусіSpecial:SearchСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020—2021 гадахУладзімір КараткевічВікіпедыяВікіпедыя:СупольнасцьМайк ПампеаСпіс беларускіх імёнРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)Шаблон:РэвалюцыяЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаШаблон:Выбраны зместНародная дэмакратыяБеларуская моваЯкуб КоласМікалай Багданавіч ЭнгельгартМодуль:NavboxФранцыск СкарынаВялікае Княства ЛітоўскаеІван НавуменкаВікіпедыя:ДаведкаМАЗ-5335 (сямейства)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасці