Касцёл Узвіжання Святога Крыжа (Вілейка)

Касцёл Узвіжання Святога Крыжа — каталіцкі храм у г. Вілейка. Пабудаваны ў 19061913 гг. з цэглы пры значнай фундацыі мясцовага памешчыка Аляксандра Янавіча Любанскага (1863—1932) і паводле праекта архітэктара А. Клейна  (руск.). Архітэктура храма спалучае кампазіцыйныя прынцыпы і дэкаратыўныя формы раманскага і гатычнага стыляў.

Каталіцкі храм
Касцёл Узвіжання Святога Крыжа
54°29′20,23″ пн. ш. 26°54′55,30″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
ГорадВілейка
КанфесіяКаталіцызм
ЕпархіяМінска-Магілёўская архідыяцэзія
Архітэктурны стыльнеаготыка, неараманскі стыль
АрхітэктарА. Клейн  (руск.)
ЗаснавальнікАляксандр Янавіч Любанскі (1863—1932) і іншыя асобы
Будаўніцтва19061913 гады
СтатусАхоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 212Е000002шыфр 212Е000002
Вышыня50 м
Стандзейнічае
Сайтvilejka.catholic.by
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

Капліца і праект новага касцёла

Да сярэдзіны XIX ст. у Вілейцы існавала толькі драўляная капліца, якая згарэла ў пажары 1810 г[1].

Першы мураваны касцёл у Вілейцы быў заснаваны ў 1862 г. кс. Севярынам Мікутовічам, калі Вілейка ўжо мела статус горада і цэнтра павета Віленскай губерні. Пасля здушэння нацыянальна-вызваленчага паўстання 1863 г. яшчэ незавершаны будынак касцёла быў перададзены праваслаўнай царкве, у 1874 г. перабудаваны ў псеўдарускім стылі і асвечаны як Георгіеўская царква[1].

Нягледзячы на тое, што Вілейка заставалася цэнтрам дэканата, вернікі вымушаны былі доўгі час мясціліся ў невялікай капліцы. Толькі пасля царскага маніфесту аб свабодзе сумлення ў 1906 г. пачалося ўзвядзенне новага касцёла ў гонар Узвышэння Святога Крыжа па праекту інжынера Аўгуста Клейна, аўтара праекта касцёла ў Ільі. Фундатарам грошай і ўласнай зямлі для ўзвядзення касцёла, а таксама закладальнікам пры яго будаўніцтве стаў мясцовы памешчык Аляксандр Янавіч Любанскі (1863—1932). Будаўніцтва храма было скончана ў 1913 г[1].

Касцёл у міжваенны перыяд

У 1922-28 гг. касцёл, які пацярпеў ад артабстрэлаў падчас Першай сусветнай вайны, быў адрэстаўраваны[1].

Пасля Другой сусветнай вайны касцёл быў зачынены і ператвораны ў склад. Пазней храму быў нададзены статус помніка архітэктуры. Пасля рэстаўрацыі ў ім размясцілася выставачная зала імя Нікадзіма Сілівановіча [2].

У 1990 г. касцёл перададзены вернікам. Пасля рэстаўрацыі прэзбітэрый быў упрыгожаны неагатычным алтаром, а у левым крыле трансепта ўсталяваны новы бакавы алтар Маці Божай[1].

У 2005 г. над шатром званіцы на вышыні звыш 50 м усталяваны крыж.

Архітэктура

Касцёл з жоўтай цэглы на падмурку з каменных блокаў уяўляе сабой трохнефную базіліку з развітым трансептам і высокай вежай з паўднёвага боку бабінца. Спалучае рысы неараманскага стылю і неаготыкі[1]. Мае асіметрычную аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю. Інтэр'ер упрыгожаны арабескавым арнаментальным роспісам[3].

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура

  • Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 2. — Минск, 2006.
  • Каталіцкія храмы Беларусі / А. М. Кулагін. — Мінск, 2008.
  • Каталіцкія храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін. — Мінск, 2000.

Спасылкі