Людвіноўскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Касцяневіцкі сельсавет)

Людвіно́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Вілейскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Людвінова.

Людвіноўскі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць уВілейскі раён
Уключае35 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтрЛюдвінова
Дата ўтварэння12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019)2 017
Плошча210 км²
Людвіноўскі сельсавет на карце
Часавы поясUTC+03:00
Тэлефонны код+375 1771
Код аўтам. нумароў5
Афіцыйны сайт

Гісторыя

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Касцяневіцкі сельсавет у складзе Куранецкага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Касцяневічы. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. З 5 ліпеня 1946 года ў складзе Вілейскага раёна. 18 мая 1959 года ў склад сельсавета з Рэчкаўскага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (Альшэўцы, Дзеракі, Івашынавічы, Карэкаўцы, Лявонавічы і Рындзевічы)[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці. 27 снежня 1962 года ў склад сельсавета з Крывіцкага пассавета Мядзельскага раёна перададзены 4 населеныя пункты (Лоцевічы, Навасёлкі, Субачы і Цярэшкі)[2]. 4 красавіка 1973 года ў склад сельсавета з Жарскага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (вёскі Гедзевічы, Добравічы-I, Добравічы-II, Малышкі, Перакалле і Старынкі)[3]. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана частка скасаванага Сцешыцкага сельсавета (9 населеных пунктаў: Бакунькі, Генеральчыкі, Дубраўка, Жары, Замошша, Кумельшчына, Паляны, Сцешыцы, Юдзеўшчына), у склад Рабунскага сельсавета перададзены 11 населеных пунктаў (Альшэўцы, Арпа, Асташкава, Валоські, Горная, Гутараўшчына, Ерхі, Івашынавічы, Карэкаўцы, Лявонавічы, Сосенка), сельсавет перайменаваны ў Людвіноўскі[4]. 27 чэрвеня 2013 года цэнтр сельсавета перанесены з вёскі Касцяневічы ў аграгарадок Людвінова[5].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (37 населеных пунктаў) — 2471 чалавек[6], з іх 95,3 % — беларусы, 2,8 % — рускія, 0,9 % — украінцы, 0,5 % — палякі[7]; паводле перапісу 2019 года (35 населеных пунктаў) — 2017 чалавек[8].

Населеныя пункты

  • 1 студзеня 1947 года — 20

Гісторыка-культурныя каштоўнасці

Крыніцы

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.