Кастусь Мерляк

Кастусь Мерляк (25 снежня 1919, в. Дзетамля, Навагрудскі раён Гродзенскай вобл. — 25 лістапада 2007) — беларускі грамадскі дзеяч на эміграцыі.

Кастусь Мерляк
Дата нараджэння25 снежня 1919(1919-12-25) ці 1919[1]
Месца нараджэння
Дата смерці25 лістапада 2007(2007-11-25)
Месца смерці
Месца пахавання
Член у

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Дзетамля Навагрудскага павета. Бацька быў настаўнікам і афіцэрам у царскай арміі. Пасля Першай сусветнай вайны вярнуўся ў сваю вёску і жыў на зямлі. Кастусь вучыўся ў польскай пачатковай школе. Пазней закончыў двухгадовую Ральнічую школу ў Кушалеве ў 1935 годзе. Адразу паступіў у школу кааперацыі, якую закончыў у 1938 годзе.

З 1939 года працуе як бухгалтар. Пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР, у 1940 годзе скончыў курсы крэдытных інспектараў у Беластоку.

Пад час нямецкай акупацыі працаваў у Навагрудку ў гарадской управе, пасля ў Беларускай народнай самапомачы. З канца 1943 — інтэндант эскадрона/батальёна Б. Рагулі. У жніўні 1944 быў у батальёне «Дальвіц». Пазней абверам закінуты ў Італію, здаўся ў палон да амерыканцаў і быў інтэрнаваны ў лагеры, адкуль неўзабаве ўцёк.

З 1947 — у Аргенціне, заснавальнік і старшыня Згуртавання беларусаў у Аргенціне. З 1948 года Кастусь Мярляк узначальваў таксама прадстаўніцтва Рады БНР у гэтай краіне.

У 1954 годзе прыбыў у Нью-Ёрк. Пры канцы 1956­ распачаў супрацоўніцтва з ЦРУ. На той час К. Мярляк быў адзіным агентам гэтай спецслужбы ў асяродку беларускай эміграцыі ў ЗША[3].

Старшыня Галоўнай управы Беларуска-амерыканскага задзіночання (БАЗА) у 1959-1964, затым — Беларуска-амерыканскага аб'яднання ў Нью-Ёрку (пасля канфлікту і сыходу з БАЗА). Быў актыўны ў палітычнай і грамадска-рэлігійнай дзейнасці. Пахаваны на беларускім могільніку ў Іст-Брансуіку, штат Нью-Джэрсі.

Бібліяграфія

  • Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі. Нью-Ёрк, 1992.

Зноскі

  • nashaniva.by
  • Літаратура

    • Я[нка] З[апруднік]. Сьв. Пам. Кастусь Мерляк // Беларус, 2007, № 539, снежань;
    • Шчэцька В. Адыйшоў ад нас Сьв. Пам. Кастусь Мерляк… // Беларус, 2007, № 539, снежань.

    Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонВасіль БыкаўКупаллеВалерый Станіслававіч МянжынскіФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіУННВУдзельнік:ZlyiLev/Парламенцкія выбары ў Італіі (2022)o67n9Марат Сяргеевіч МаркаўДругая сусветная вайнаБеларусьВікіпедыя:ФорумПравы чалавека ў БеларусіSpecial:SearchСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020—2021 гадахУладзімір КараткевічВікіпедыяВікіпедыя:СупольнасцьМайк ПампеаСпіс беларускіх імёнРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)Шаблон:РэвалюцыяЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаШаблон:Выбраны зместНародная дэмакратыяБеларуская моваЯкуб КоласМікалай Багданавіч ЭнгельгартМодуль:NavboxФранцыск СкарынаВялікае Княства ЛітоўскаеІван НавуменкаВікіпедыя:ДаведкаМАЗ-5335 (сямейства)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасці