З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Карэл Апель (нідэрл.: Christiaan Karel Appel; 25 красавіка 1921, Амстэрдам — 3 мая 2006, Цюрых) — нідэрландскі мастак, скульптар, графік, адзін з заснавальнікаў авангарднай групы «КОБРА». У сваіх працах спалучаў фігуратыўныя і абстрактна-экспрэсіянісцкія элементы.
У розныя гады Апель быў блізкі да сюррэалізму, абстракцыянізму, ар брут. Яго таксама ўключаюць у кола майстроў Парыжскай школы. Для стылю мастака ўласцівыя спалучэнне фігуратыўнасці і абстракцыі, а таксама экспрэсіўная дэфармацыя фігур. Яму была блізкая тэхніка калажу; у свае творы ён нярэдка ўключае тыя ці іншыя матэрыяльныя аб’екты. Асноўныя жанры яго карцін — пейзаж і партрэт. Пасля скандалу з «Дзецьмі пытаюць» Апель пачаў зваць сябе варварам і ўсяляк падтрымліваў гэты імідж: так, падчас працы над карцінай ён літаральна «шпурляў» фарбу на палатно і выдаваў гучныя стогны.Пачынаючы з 1970-х гг. Апель пачаў аддаваць перавагу скульптуры як жанру, які прадстаўляе шырэйшыя магчымасці ў працы над формай. У якасці матэрыялу ён выкарыстоўвае дрэва, алюміній, поліурэтан і інш.
Апроч жывапісу і графікі Карэл Апель працаваў як мастак у драматычным, балетным і оперным тэатры, а таксама выступаў у якасці паэта і музыканта.
Зноскі
↑ http://www.timesonline.co.uk/newspaper/0,,170-2169990,00.html↑ (unspecified title) Праверана 14 мая 2024.↑ Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.↑ RKDartists Праверана 18 лістапада 2021.