Карчоўскі сельсавет (Баранавіцкі раён)

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Карчо́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Карчова.

Карчоўскі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць уБаранавіцкі раён
Уключае14 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтрКарчова
Дата ўтварэння12 кастрычніка 1940
Дата скасавання26 чэрвеня 2013
Насельніцтва (2009)1 056
Часавы поясUTC+03:00
Код аўтам. нумароў1

Гісторыя

Утвораны як Скробаўскі сельсавет у складзе Гарадзішчанскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Скробава. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Карчова, сельсавет перайменаваны ў Карчоўскі сельсавет[1]. У 1970 годзе скасавана вёска Дольнае Скробава (злілася з вёскай Горнае Скробава)[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Карчоўскага сельсавета было 14 населеных пунктаў[3]. 26 чэрвеня 2013 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Гарадзішчанскага сельсавета[4].

Склад

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 1 пасёлак, 1 аграгарадок і 12 вёсак:

Населены пунктКаардынаты
вёска Алізараўшчына53°21′20″ пн. ш. 26°05′14″ у. д.HGЯO
вёска Быткоўшчына53°20′52″ пн. ш. 26°06′38″ у. д.HGЯO
вёска Вызарак53°18′39″ пн. ш. 26°05′52″ у. д.HGЯO
вёска Высадавічы53°21′58″ пн. ш. 26°11′06″ у. д.HGЯO
вёска Грачыхі53°21′56″ пн. ш. 26°04′42″ у. д.HGЯO
аграгарадок Карчова53°22′02″ пн. ш. 26°07′00″ у. д.HGЯO
вёска Кутаўшчына53°21′09″ пн. ш. 26°04′52″ у. д.HGЯO
вёска Мітрапольшчына53°21′52″ пн. ш. 26°08′55″ у. д.HGЯO
вёска Пянчын53°19′54″ пн. ш. 26°08′14″ у. д.HGЯO
вёска Пярэвалака53°18′57″ пн. ш. 26°04′01″ у. д.HGЯO
вёска Рудашы53°22′09″ пн. ш. 26°09′35″ у. д.HGЯO
пасёлак Савецкі53°20′29″ пн. ш. 26°06′19″ у. д.HGЯO
вёска Скробава53°19′44″ пн. ш. 26°06′20″ у. д.HGЯO
вёска Трацэвічы53°21′24″ пн. ш. 26°07′55″ у. д.HGЯO

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 1056 чалавек[5], з іх 95,0 % — беларусы, 2,8 % — рускія, 1,7 % — палякі[6].

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.