Картліс Цхаўрэба

«Картліс Цхаўрэба» (груз. ქართლის ცხოვრება, літаральна «Жыццё Грузіі» альбо «Жыціе Картлі») — зборнік сярэдневяковых грузінскіх летапісаў, які ствараўся з XII да XIX стагоддзяў.

Картліс Цхаўрэба
ქართლის ცხოვრება
Выданне
Жанрхроніка[d]
Мова арыгіналагрузінская

Гісторыя

Хронікі складаюцца з асобных тэкстаў, якія датуюцца 9-14 стагоддзямі, але некаторыя крыніцы таксама могуць уключаюць у зборнік тэксты, датаваныя 800 гадамі. Апошнія тэксты былі дададзены ў 14 стагоддзі.

У XI стагоддзі першыя тры манускрыпты склалі першы корпус хронік: «Гісторыя цароў і патрыярхаў Грузіі», «Гісторыя цара Вахтанга Гаргасалі» і «Пакутніцтва святога Арчыла». Яны ахоплівалі гісторыю Грузіі ад старажытных часоў да праўлення Вахтанга I Гаргасалі ў V ст., а таксама да смерці яго нашчадка Вахтанга Арчыла ў 786 г. У сярэдзіне XII стагоддзя былі дададзены два тэксты: «Хроніка Картлі», у якой падаецца гісторыя з канца VIII ст. да праўлення цара Баграта III (1008-1014), і «Гісторыя Цара цароў Давіда», якая апісвае праўленне Давіда IV (1089-1125).

У пачатку 18 стагоддзя кароль Картлі Вахтанг VI прызначыў спецыяльную камісію, якая пераправерыла і адрэдагавала тэксты[1].

Змест

«Картліс цхаўрэба» палітычную гісторыю Грузіі, пры гэтым у многіх выпадках дадзеныя з хронікі пацвярджаюцца даследчымі працамі негрузінскіх гісторыкаў. Самы ранні пераклад на армянскі быў зроблены поўнасцю ў XII-ым або XIII стагоддзі[2][3]. Зараз існуюць пераклады на французскую, англійскую, нямецкую і рускую мовы, але кожны з перакладаў уключае толькі некалькі дакументаў са зборніка.

На англійскай мове корпус дакументаў прынята называць «Хронікі Грузіі» (Georgian Chronicles), таксама можна сустрэць варыянт «Летапіс цароў Грузіі» (The Georgian Royal Annals)[1][4].

Арыгінал назвы дакументаНазва дакументаДатаАўтарАпісвае падзеі
ცხოვრება ქართუელთა მეფეთა და პირველთაგანთა მამათა და ნათესავთაГісторыя цароў і патрыярхаў Грузіі9- альбо 11-е ст.Леонці Мравелі4 ст. да н. э. – 5 ст. н. э.
ცხოვრება და მოქალაქეობა ვახტანგ გორგასლისაГісторыя цара Вахтанга Гаргасаліз 800 г. да 11-а ст.Джуаншэр Джуаншэрыяніз 5 да 8 ст.
წამება წმიდისა და დიდებულისა არჩილისიПакутніцтва святога Арчыла9- альбо 11-е ст.Джуаншэрыяні альбо Мравелі736–786
მატიანე ქართლისაХроніка Картлі11-е ст.Ананімны аўтар786–1072
ცხოვრება მეფეთ მეფისა დავითისიГісторыя цара цароў Давыда12-е ст.Ананімны аўтар1072–1125
ცხოვრება და უწყება ბაგრატონიანთაАповесць а Багратыёнах11-е ст.Сумбат Давіціздзэ6-е ст. –1031
ლაშა-გიორგის დროინდელი მატიანეЛетапіс часоў Лаша Гіоргі1223Гісторык царыцы Тамар, імя невядома1125-1223
ცხოვრება მეფეთ მეფისა თამარისიГісторыя царыцы Тамар1210-1213Басілі Эзосмодзвары1184–1210/1213
ასწლოვანი მატიანეХроніка ста гадоў14 ст.Ананімны аўтар1212-1318

Зноскі

Літаратура

  • Robert W. Thomson. Rewriting Caucasian History. The Medieval Armenian Adaptation of the Georgian Chronicles. The Original Georgian Texts and the Armenian Adaptation. — Clarendon Press, 1996.