Карл Тэадор Дальберг

Карл Тэадор фон Дальберг (ням.: Carl Theodor Anton Maria Reichsfreiherr von Dalberg; 8 лютага 1744, Мангейм — 10 лютага 1817, Рэгенсбург) — апошні князь-біскуп і дзяржаўны дзеяч Свяшчэннай Рымскай імперыі. Прадстаўнік баронскага роду Дальбергаў. Першы і апошні архібіскуп Рэгенсбурга, адзіны вялікі герцаг Франкфурта.

Карл Тэадор Дальберг
coadjutor archbishop[d] (Roman Catholic Archdiocese of Mainz[d])
1802 — 1803
ПапярэднікFriedrich Karl Joseph von Erthal[d]
ПераемнікJoseph Ludwig Colmar[d]
Roman Catholic Bishop of Constance[d]
17 студзеня 1800 — 1817
ДыяцэзіяКанстанцкае біскупства[d]
ПапярэднікMaximilian Christoph von Rodt[d]
тытулярны архібіскуп[d]
з 10 сакавіка 1788
Дыяцэзіяarchdiocesis of Tarso[d]
Roman Catholic Bishop of Regensburg[d]
з 1 лютага 1805
ДыяцэзіяРэгенсбургская дыяцэзія[d]
ПапярэднікJosef Conrad of Schroffenberg-Mös[d]
ПераемнікJohann Nepomuk von Wolf[d]
Нараджэнне8 лютага 1744(1744-02-08)[1][2][…]
Смерць10 лютага 1817(1817-02-10)[1][2][…] (73 гады)
Месца пахавання
РодDalberg[d]
БацькаFrancis Henry of Dalberg[d]
ВеравызнаннеКаталіцкая Царква[5]
Член у
АўтографВыява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Дальберг, кіруючы з 1772 года эрфуртскай епархіяй, прыцягваў туды лепшых пісьменнікаў, мастакоў, вучоных і рамеснікаў; быў сябрам Віланда і Гётэ; шмат клапаціўся пра народную асвету і дабрабыт насельніцтва. У 1787 годзе ён блізка сышоўся з імператарам Іосіфам II і вёў з ім перапіску; дзякуючы яго заступніцтву атрымаў месца каад’ютара архібіскупа майнцкага.

У 1800 годзе Дальберг заняў месца біскупа ў Канстанцы, а праз два гады стаў архібіскупам і курфюрстам майнцкім. Спрабаваў па меры сіл спрыяць аб’яднанню Германіі калі не ў палітычным, то, прынамсі, у рэлігійным стаўленні, ускладаючы ў гэтым плане надзеі спачатку на прускую карону, а потым на Напалеона. У 1802—1803 гг. займаў вормсскую кафедру.

Калі зарэйнская частка яго ўладанняў адышла да Францыі, а астатняя была секулярызавана (1803), Дальберг захаваў званне архіканцлера і мітрапаліта ўсёй Германіі за выключэннем Прусіі і Аўстрыі. У 1804 годзе Дальберг ездзіў у Парыж, каб абмеркаваць з Папам Піем VII справы германскай царквы.

Калі Свяшчэнная імперыя была скасавана, Дальберг у якасці архібіскупа рэгенсбургскага далучыўся да Рэйнскага саюза з тытулам князя-прымаса і прэзідэнта. У 1810 годзе яму прыйшлося саступіць Рэгенсбург Баварыі, наўзамен чаго ён атрымаў графствы Ганау і Фульду. Напалеон I зрабіў яго вялікім герцагам франкфурцкім.

Калі Напалеон паў, прэлат выдаліўся ў Рэгенсбург, дзе і памёр. Частку яго ўладанняў атрымаў у спадчыну пляменнік — герцаг Эмерых Іозеф фон Дальберг.

Зноскі

  • Deutsche Nationalbibliothek Record #118720961 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  • Deutsche Nationalbibliothek Record #118720961 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  • Catholic-Hierarchy.orgUSA: 1990. Праверана 19 кастрычніка 2020.
  • https://aibl.fr/academiciens-depuis-1663/ Праверана 3 красавіка 2023.
  • Літаратура

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонВасіль БыкаўКупаллеВалерый Станіслававіч МянжынскіФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіУННВУдзельнік:ZlyiLev/Парламенцкія выбары ў Італіі (2022)o67n9Марат Сяргеевіч МаркаўДругая сусветная вайнаБеларусьВікіпедыя:ФорумПравы чалавека ў БеларусіSpecial:SearchСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020—2021 гадахУладзімір КараткевічВікіпедыяВікіпедыя:СупольнасцьМайк ПампеаСпіс беларускіх імёнРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)Шаблон:РэвалюцыяЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаШаблон:Выбраны зместНародная дэмакратыяБеларуская моваЯкуб КоласМікалай Багданавіч ЭнгельгартМодуль:NavboxФранцыск СкарынаВялікае Княства ЛітоўскаеІван НавуменкаВікіпедыя:ДаведкаМАЗ-5335 (сямейства)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасці