Каралін Сегер

шведская футбалістка

Сара Каралін Сегер (шведск.: Sara Caroline Seger; нар. 19 сакавіка 1985) — шведская футбалістка, паўабаронца Русенгорд і жаночай зборнай Швецыі па футболе. У 2009 і 2019 гадах стала найлепшай шведскай футбалісткай[2].

Футбол
Сара Каралін Сегер
Агульная інфармацыя
Поўнае імяSara Caroline Seger
Нарадзілася19 сакавіка 1985
ГрамадзянстваСцяг Швецыі Швецыя
Рост173 см
Вага62 кг
ПазіцыяПаўабаронца
Інфармацыя пра каманду
КамандаРусенгорд
Нумар17
Маладзёжныя клубы
—1998 Сцяг Швецыі Гантофта
1998—2000 Сцяг Швецыі Рюдэбэк
2001—2004 Сцяг Швецыі Статэна
Клубная кар’ера[* 1]
2005—2009 Сцяг Швецыі Лінчэпінг100(15)
2010Сцяг ЗША Філадэльфія Індэпэндэнс21 (2)
2011 Сцяг ЗША Уэстэрн Нью-Ёрк Флэш13 (5)
2011 Сцяг Швецыі Мальмё7 (3)
2012 Сцяг Швецыі Цюрэсо46 (11)
2014—2016 Сцяг Францыі ПСЖ37 (8)
2016—2017 Сцяг Францыі Ліён18 (0)
2017- Сцяг Швецыі Русенгорд67 (11)
Нацыянальная зборная[* 2]
2005—Сцяг Швецыі Швецыя163 (23)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кар’ера

Клубная

Сегер у кастрычніку 2007

Сегер з 2005 па 2009 гады выступала ў складзе футбольнага клуба «Лінчэпінг». У клубе футбалістка стала капітанам каманды. За ўсе сезоны, праведзеныя Сегер у камандзе, «Лінчэпінг» не апускаўся ніжэй за чацвёртае месца ў «Дамалсвенскане». Найлепшымі вынікамі клуба сталі чэмпіёнства ў сезоне 2009 года і другое месца ў сезоне 2008 года[3].

У снежні 2009 года Сегер падпісала трохгадовы кантракт з амерыканскім клубам «Філадэльфія Індэпендэнс». Яе першы сезон у складзе новай каманды стартаваў у красавіку 2010 года[4]. У 2011 годзе Сегер перайшла ў іншы амерыканскі клуб «Вестэрн Нью-Ёрк Флэш».

У гэтым жа годзе футбалістка вяртаецца ў Швецыю — пераходзіць у склад клуба «Мальмё». У 2012 годзе перайшла ў ФК «Цюрэсо».

Сегер ажыццявіла свой пераход у французскі ПСЖ у чэрвені 2014 года, падпісаўшы двухгадовы кантракт. Гэты трансфер ажыццявіўся пасля таго, калі «Цюрэсо» пакінуў вышэйшую лігу і вызваліў ўсіх сваіх гульцоў[5].

2 ліпеня 2016 года французскі Ліён абвясціў аб падпісанні Сегер [6]. З ім Сегер у сезоне 2016/17 выйграла Жаночы дывізіён 1, жаночы Кубак Францыі і Лігу чэмпіёнаў УЕФА сярод жанчын [7].

У 2017 годзе Сегер вярнулася ў Швецыю, далучыўшыся да Русенгорд ў лізе Дамалсвенскане.

У зборнай

У 2016 годзе ў складзе зборнай Швецыі стала срэбраным прызёрам Алімпіяды ў Рыа-дэ-Жанейра.

Дасягненні

Індывідуальныя

  • Лепшая футбалістка Швецыі: 2008/09, 2018/19.

Лінчэпінг

  • Чэмпіянат Швецыі: чэмпіён 2009.
  • Кубак Швецыі: чэмпіён 2006, 2008, 2009.
  • Суперкубак Швецыі: чэмпіён 2009.

Уэстэрн Нью-Ёрк Флэш

  • Чэмпіянат ЗША: чэмпіён 2011.

Мальмё

Цюрэсо

Ліён

Зборная Швецыі

Зноскі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонВасіль БыкаўКупаллеВалерый Станіслававіч МянжынскіФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіУННВУдзельнік:ZlyiLev/Парламенцкія выбары ў Італіі (2022)o67n9Марат Сяргеевіч МаркаўДругая сусветная вайнаБеларусьВікіпедыя:ФорумПравы чалавека ў БеларусіSpecial:SearchСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020—2021 гадахУладзімір КараткевічВікіпедыяВікіпедыя:СупольнасцьМайк ПампеаСпіс беларускіх імёнРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)Шаблон:РэвалюцыяЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаШаблон:Выбраны зместНародная дэмакратыяБеларуская моваЯкуб КоласМікалай Багданавіч ЭнгельгартМодуль:NavboxФранцыск СкарынаВялікае Княства ЛітоўскаеІван НавуменкаВікіпедыя:ДаведкаМАЗ-5335 (сямейства)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасці