Каралеўства Данія

Каралеўства Данія (дацк.: Kongeriget Danmark) — суверэнная дзяржава, якая складаецца з садружнасці трох аўтаномных краін — Даніі ў Паўночнай Еўропе, Фарэрскіх астравоў у Паўночнай Атлантыцы, Грэнландыі ў Паўночнай Амерыцы. Данія — канстытуцыйная манархія і старэйшым членам садружнасці, з яе зыходзіць судовая, выканаўчая і заканадаўчая ўлада.[1] Адносіны дзяржаў-членаў называюцца Rigsfællesskabet.[2] Паводле фарэрскага і грэнландскага акту аб хатнім кіраванні, Фарэрскія астравы і Грэнландыя складаюць самакіравальную супольнасць людзей у межах каралеўства.[3]

Каралеўства Данія
Краіны-члены садружнасці.

З гэтых трох краін толькі Данія — член Еўрапейскага саюза.

ДзяржаваНасельніцтваПлошча (км²)Шчыльнасць насельніцтва (чал./км²)
Каралеўства Данія562601122200932,5
Данія Данія551944143094127
Фарэрскія астравы Фарэрскія астравы49006139934
Грэнландыя Грэнландыя5756421756000,026

Дзяржаўны лад

Нацыянальны заканадаўчы орган — Фолькетынг, аднапалатны парламент, у які выбіраюць прапарцыйнай большасцю 175 дэпутатаў з Даніі і па два дэпутаты з Грэнландыі і Фарэрскіх астравоў. Парламенцкія выбары праходзяць раз у чатыры гады, але ў межах паўнамоцтваў прэм’ер-міністра праводзіць датэрміновыя выбары.

Гл. таксама

  • Дзяржавы Еўропы ў 1914 годзе

Зноскі