Каражэчна

Каражэчна (руск.: Короже́чна) — рака на паўночным захадзе еўрапейскай часткі Расіі ў Кесавагорскім, Сонкаўскім і Кашынскім раёнах Цвярской вобласці і Угліцкім раёне Яраслаўскай вобласці. Вусце ракі знаходзіцца за 2830 км па левым беразе ракі Волгі ад яе вусця (Волжскі руславы ўчастак Рыбінскага вадасховішча). Даўжыня ракі — 147 км, плошча вадазборнага басейна — 1690 км², расход вады — 6 м³/с.

Каражэчна
руск. Корожечна
Характарыстыка
Даўжыня147 км
Басейн1 690 км²
Расход вады6 м³/с
Вадацёк
Выток 
 • Месцазнаходжаннеадгор’і Бежацкага верха
 • Вышынябольш 178 м
 • Каардынаты57°38′06″ пн. ш. 37°01′47″ у. д.HGЯO
ВусцеРыбінскае вадасховішча
 • Месцазнаходжанне2830 км па левым беразе Волгі
 • Вышыня102 м
 • Каардынаты57°33′42″ пн. ш. 38°17′33″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэмаРыбінскае вадасховішча → Волга → Каспійскае мора
Краіна
РэгіёныЦвярская вобласць, Яраслаўская вобласць
Код у ДВР08010100912110000004406
physical
выток
выток
вусце
вусце

Каражачна пачынаецца ў Кесавагорскім раёне, у адгор’ях Бежацкага верха. Шырыня ракі ў верхнім і сярэднім цячэнні — 5—20 м, рэчышча звілістае, глыбіня — да 1,5 м. Хуткасць цячэння невысокая.

Бліжэй да вусця з-за падпору Рыбінскага вадасховішча шырыня ракі павялічваецца, на працягу апошніх 4 кіламетраў рака Каражэчна суднаходная.

Нізоўі Караражэчны — папулярнае месца для адпачынку і рыбалкі, па берагах размешчаны санаторыі і турыстычныя базы.

Рака ўпадае ў Волгу ніжэй за горад Угліч.