Карабоўскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

Карабо́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Карабы 2.

Карабоўскі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць уГлыбоцкі раён
Уключае37 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтрКарабы 2
Дата ўтварэння12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019)2 846
Карабоўскі сельсавет на карце
Часавы поясUTC+03:00
Тэлефонны код2156
Код аўтам. нумароў2
Афіцыйны сайт

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Тумашаўскі сельсавет у складзе Глыбоцкага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Тумашы. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 31 сакавіка 1958 года да сельсавета далучана частка скасаванага Дзеркаўшчынскага сельсавета (16 населеных пунктаў: Альховікі, Барысаўшчына, Воўкаўшчына I, Воўкаўшчына II, Галубава, Дзеркаўшчына I, Дзеркаўшчына II, Заазер’е, Кісялі, Корзева, Наваполле, Ражкова, Сазонаўшчына, Сакавічы, Стураўшчына і Ялоўкаўшчына)[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. 20 мая 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Струцкага сельсавета (5 населеных пунктаў: Дабрыянава, Завараты, Ласкаўшчына, Латыгаль, Праходы), таксама ў склад сельсавета з Ласіцкага сельсавета перададзены 8 населеных пунктаў (Белевічы, Гінькі, Гулідава, Гусакова, Залаўкі, Лапішкі, Падкраеўшчына і Рудакова)[2]. 19 лютага 1971 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Карабы, сельсавет перайменаваны ў Карабоўскі. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 47 населеных пунктаў[3]. 5 сакавіка 1981 года цэнтр сельсавета перайменаваны ў Карабы 2.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 3655 чалавек[4], з іх 94,2 % — беларусы, 3,1 % — палякі, 2,0 % — рускія[5]; паводле перапісу 2019 года — 2846 чалавек[6].

Крыніцы

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.